У ААТ «Даватарскі закончылі азімую сяўбу. Пасеяна 1216 гектараў

Сельское хозяйство

працуюць сеялкі

25 верасня ў ААТ “Даватарскі” завяршылі сеяць азімае жыта на зялёны корм. Асноўныя пасяўныя работы былі скончаны 19 верасня. У гэты ж дзень давялося пабываць на палетках гаспадаркі, дзе вяліся работы.
Галоўны аграном Дзмітрый Мікалаевіч Раманюта азнаёміў з ходам пасяўной:
—    У нас было запланавана пасеяць 1.216 гектараў — заданне выканана. Пасеялі 1.033 га азімай пшаніцы, 70 га азімага трыцікале, 113 га азімага жыта. На гэту важную сельскагаспадарчую кампанію былі накіраваны ўсе сілы. На палетках шчыра працавалі механізатары — імкнуліся ў аптымальныя тэрміны завяршыць пасяўную.
Мы накіроўваемся на поле паблізу ад вёскі Казакі. Там працуюць дзве сеялкі і культыватар. І вось механізатары спыняюцца на невялікі перапынак. Карыстаючыся магчымасцю, пачынаем размову.

Валерый Ласоўскі

—    Тут працуем першы дзень і, думаецца, апошні — да вечара работу скончым, — уводзіць у курс справы механізатар Валерый Яўгенавіч Ласоўскі. — Працую на трактары “Беларус — 3022” з сеялкай АПП-6.
На момант гутаркі Валерый пасеяў за дзень каля 16 га азімай пшаніцы. Усяго на рахунку вопытнага механізатара з працоўным стажам 27 гадоў падчас восеньскай пасяўной 350 гектараў.
Другі сезон працуе на трактары “Беларус-3022” Алег Віктаравіч

Алег Палягошка

Палягошка. Усяго за рулём ён шчыруе 17 гадоў. Кіраўніцтвам характарызуецца, як выдатны спецыяліст. На полі каля вёскі Казакі Алег пасеяў 16 га. Падчас пасяўной засеяў 575 гектараў.
Сёння першы дзень працую з культыватарамі, — расказвае Мікалай Аляксеевіч Дарашчонак. — Дагэтуль займаўся ўзворваннем. Заўтра зноў буду падчэпліваць  абаротныя плугі.
Як высветлілася, Мікалай Аляксеевіч працуе на трактары на змену з сынам Мікалаем. За суткі ўдвух узворваюць каля 30 га — па 15 гектараў кожны, праўда, калі глеба добрая і тэхнічныя няспраўнасці не дакучаюць. На

Мікалай Дарашчонак

сваім “Беларусу” Мікалай Аляксеевіч працуе другі год — тэхніка амаль новая. На гэтай пасяўной на яго рахунку 750 узараных гектараў.
У дадзеным матэрыяле названы прозвішчы толькі трох механізатараў. А на пасяўной былі задзейнічаны многія. І агульны поспех залежыў ад укладу кожнага спецыяліста. Усе працавалі добра, імкнучыся ў акрэсленыя тэрміны загарнуць зерне ў зямлю, каб у наступным годзе атрымаць выдатны ўраджай. Упэўнены, што з такімі кадрамі “Даватарскаму” па сілу многія задачы.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *