Настаўнік… Якое прыгожае слова і як многа яно азначае для нас. Хоць гэтая прафесія і з’яўляецца адной з самых старажытных, але яна будзе жыць вечна.
У жыцці кожнага чалавека настаўнік адыгрывае вельмі важную ролю. Ён адкрывае перад дзецьмі свет ведаў, дапамагае вызначыцца з далейшым шляхам жыцця.
Праца педагога вельмі адказная, таму што да кожнага вучня патрэбна падабраць «ключык», дапамагчы яму адкрыцца, развівацца. Мне вельмі пашанцавала з настаўнікамі. Яны ўкладваюць у кожнага вучня сваю душу, свае веды.
Настаўнікі нашай школы — вельмі таленавітыя і творчыя людзі. Яны прымаюць удзел ва ўсялякіх конкурсах і акцыях, у якіх дастойна прадстаўляюць нашу сярэднюю школу №1.
І вось у дзень іх свята хочацца падзякаваць ад нас, выпускнікоў школы, кожнаму настаўніку і пажадаць прафесійных поспехаў, адданасці сваёй працы. Няхай вашым намаганням заўжды спадарожнічаюць поспех і творчае натхненне. Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту і радасці, дарагія педагогі!
Дыяна ЛАЎРЫНОВІЧ, вучаніца 11 «Б» класа СШ №1.