Кантроль за бацькамі ў сем’ях, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы

Служба 101

IMG_7093 (Копировать)Згодна з распараджэннем райвыканкама “Аб прыняцці дадатковых мер па абароне правоў непаўналетніх” у снежні праходзіла прафілактычная акцыя па абследаванні сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна -небяспечным становішчы, а таксама шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Перад наступленнем халадоў прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх, пракуратуры, інспекцыі па справах непаўналетніх і участковыя інспектары РАУС, работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама,  сацыяльныя педагогі школ і  супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і некаторыя старшыні сельвыканкамаў прынялі ўдзел у рэйдах і абследавалі 50 сем’яў, дзе выхоўваюцца 96 дзяцей, пастаўленых на ўлік, як сем’і ў сацыяльна -небяспечным становішчы. Акрамя гэтага, у ходзе такіх абследаванняў былі наведаны 116 шматдзетных сем’яў (выхоўваюць  381 дзіцяці) і  298 няпоўных (385 дзяцей). Камісіі працавалі адразу ў некалькіх накірунках: па выяўленні фактаў неналежнага выканання бацькоўскіх абавязкаў, а таксама выкананні мераў пажарнай бяспекі і забяспечанасці палівам дамоў, дзе прадугледжана пячное ацяпленне. З усімі бацькамі, у ходзе такіх рэйдаў, былі праведзены прафілактычныя гутаркі і абследаваны ўмовы пражывання непаўналетніх.

Супрацоўнікамі аддзела па надзвычайных сітуацыях пры абследаванні жыллёвых умоў  былі выяўлены некаторыя парушэнні: у некалькіх  дамах адсутнічаў або не адпавядаў патрабаванням прытопачны ліст, дзесьці печы патрабавалі неадкладнага рамонту, на ўсё гэта была звернута пільная ўвага. Жыхарам такіх дамоў былі вынесены папярэджанні і прадпісанні, састаўлены пратаколы, вызначаны срокі для выпраўлення парушэнняў. З кожным членам сям’і быў праведзены інструктаж аб парадку дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марыя Пратасьеўна Фёдарава, такія сумесныя мерапрыемствы праходзяць рэгулярна і, безумоўна, будуць працягвацца, каб пераканацца ў тым, што здароўю і нармальнаму развіццю дзяцей у іх сем’ях нічога не пагражае.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *