Шаркаўшчынская аграметэастанцыя — у ліку прызёраў па выніках работы за мінулы год

Актуальное

IMG_7924 (Копировать)Шаркаўшчынская аграметэаралагічная станцыя дзяржаўнай установы “Віцебскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя” па выніках работы за мінулы год заваявала 2 месца ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае падраздзяленне, якое праводзіць аграметэаралагічныя назіранні. Дзеючая метэаралагічная станцыя з’явілася на тэрыторыі нашага раёна ў лютым 1939 года,а з 1960 года  стала аграметэастанцыяй. Цікавым з’яўляецца і той факт, што на працягу апошніх  62 гадоў дадзеная ўстанова не мяняе месца свайго знаходжання, як і звыш паўстагоддзя таму назад яна размяшчаецца па адрасу вуліца Вадап’янава, 40. Акрамя метэаралагічных назіранняў,што  ўключаюць вымярэнне тэмпературы і вільготнасці паветра, атмасфернага ціску, хуткасці і накірунку ветру, колькасці ападкаў і шмат іншых паказчыкаў, на станцыі праводзяцца аграметэаралагічныя назіранні (за ростам сельскагаспадарчых культур у зімовы і летні перыяд),а таксама актынаметрычныя – назіранні за інтэнсіўнасцю сонечнай радыяцыі.

-Адной з нашых галоўных задач  з’яўляецца назіранне за цякучым надвор’ем,-паведаміў начальнік аграметэаралагічнай станцыі  Шаркаўшчына Андрэй Уладзіміравіч Пузікаў. — Яно праводзіцца кругласутачна, кожныя тры гадзіны. На працягу сутак існуюць некалькі перыядаў , калі метэаролаг праводзіць назіранні па многіх параметрах: тэмпература паверхні зямлі і паветра, вільготнасць ціск, вецер. Вядзецца назіранне за з’яўленнем расы або інею, галалёду. Дождж, навальніца, град, снег, пачатак і заканчэнне ўсіх гэтых з’яў, іх інтэнсіўнасць – усё гэта максімальна дакладна  рэгістрыруецца і заносіцца ў справаздачу. Некаторыі назіранні мы праводзім не на тэрыторыі станцыі. Аграметэаролагі  выязджаюць у поле  КУВСП імя Маркава і там назіраюць за ростам  і развіццём сельскагаспадарчых раслін, праводзяць неабходныя вымярэнні.

На месцы мы не складаем прагнозаў надвор’я, уся наша інфармацыя накіроўваецца ў Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр, дзе яна апрацоўваецца і на аснове агульнай інфармацыі па рэгіёну ствараюцца прагнозы. Мы, у сваю чаргу, іх рэгулярна атрымліваем і, калі чакаюцца непрадбачныя ўмовы надвор’я,аператыўна  паведамляем пра гэта  ў экстранныя службы і ў іншыя зацікаўленыя арганізацыі, каб усе неабходныя меры былі прыняты своечасова.

Супрацоўнікі аграметэастанцыі ўважліва і добрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў, дзень за днём яны дакладна і якасна выконваюць усю неабходную праграму назіранняў. Гэта пацвердзіў і чарговы рэспубліканскі конкурс, па выніках якога невялікая аграметэаралагічная станцыя Шаркаўшчына заваявала прызавое 2 месца. Вось і зараз 8 чалавек невялікага і дружнага калектыву дзень за днём, у  любое надвор’е, своечасова  вымяраюць , апрацоўваюць і перадаюць неабходную інфармацыю ў адпаведныя службы.Гэта Валянціна Вацлаваўна Буртовіч, Юрый Леанідавіч Грыцкевіч, Фаіна Аркадзьеўна Цыунчык, Еўдакія Іванаўна Сташулёнак, Уладзімір Васільевіч Юдаш, Алена Васільеўна Міранчук , Сяргей Уладзіміравіч Цыунчык і кіраўнік аграметэастанцыі Андрэй Уладзіміравіч Пузікаў. Віншуем усіх супрацоўнікаў гэтага калектыву з заслужанай узнагародай і жадаем ім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і заўсёды добрага надвор’я – і дома, і на працы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *