У ліку прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і сёл» — вучні школ Шаркаўшчынскага раёна

Молодежь

DSCN6595 (Копировать)Удзельнікі валанцёрскага лагера пярвічнай арганізацыі БРСМ Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2  і вучань Германавіцкай сярэдняй школы  Аляксандр Фёдараў увайшлі ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл”, які на працягу мінулага года праходзіў па ўсёй краіне і аб’яднаў сотні юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Час для добрых спраў працягваецца

“Існуе такое правіла. Прачнуўся, памыўся, прывёў сябе ў парадак – і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету” – з гэтымі словамі Маленькага прынца з аповесці Антуана дэ Сэнт-Экзюперы згодны многія маладыя абаронцы прыроды, дзякуючы дзейнасці якіх у мінулым годзе былі арганізаваны і праведзены шматлікія аперацыі па азеляненню нашага гарадскога пасёлка, а таксама рэйды па збору смецця.“Моладзь за чысціню гарадоў і сёл” – экалагічная акцыя, якая не першы год праходзіць у нашым раёне. Вось і на гэты раз яна была праведзена арганізавана і зладжана. З ранняй вясны і да позняй восені вучні Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Аксаны Паўлаўны Пачэпка займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, ачышчалі ад смецця парк сельгастэхнікі і  берагавыя лініі рэк Дзісна і Янка, праводзілі азеляненне гарадскога пасёлка і саджалі дрэвы. Не засталіся без увагі маладых людзей і помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам. Акрамя непасрэднага ўдзелу ў мерапрыемствах па навядзенні парадку на зямлі, школьнікі ставілі перад сабой мэту прыцягнуць увагу насельніцтва да экалагічных праблем. І,трэба адзначыць, гэта ў іх нядрэнна атрымалася: усё больш шаркаўчан становяцца ўдзельнікамі экалагічных акцый і праектаў, арганізатарамі якіх выступаюць  вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 2.

“Кардынальна змяніць гэты свет мы не можам. Але нават калі хоць адзін двор стане чыстым і прыгожым – гэта ўжо нямала. І давайце памятаць аб тым, што добрыя справы патрэбны не  ў рамках пэўнай акцыі ці праекта, добрыя справы патрэбны заўсёды”, — упэўнены ўдзельнікі валанцёрскага лагера Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2, якія па выніках рэспубліканскага конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл” заваявалі 2 месца ў намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад (лагер) сярод вучнёўскай моладзі.”  У ліку прызёраў рэспубліканскага конкурсу —   Аляксандр Сайкоўскі, Дзмітрый Фёдараў, Павел Райчонак, Даніла Мядзюха, Святлана Паляк, Елізавета Гуляшка, Ганна Лонская, Вольга Вярховіч, Ангеліна Валашчук, Павел Сташкевіч, Багдан Тарбецкі, Яна Струй, Паліна Рачыцкая, Дзіяна Лук’янёнак, Ганна Васілеўская, Даніэла Бука, Дзмітрый Кандраценка, Алесь Шышко і Анастасія Міхнёнак. Віншуем юнакоў і дзяўчат з заслужанай перамогай і спадзяёмся, што іх добрыя справы будуць працягвацца і ў новым 2016 годзе.

Лепшы валанцёр атрада

Для Аляксандра Фёдарава – вучня Германавіцкай сярэдняй школы і ўдзельніка валанцёрскага атрада пярвічнай арганізацыі БРСМ  мінулы год таксама не прайшоў дарэмна.У рамках  рэспубліканскага конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл” гэты малады чалавек зрабіў шмат добрых і карысных спраў і заваяваў 3 месца ў намінацыі “Лепшы валанцёр атрада”.

Аляксандр уваходзіць у склад школьнага экалагічнага клуба, які прымаў удзел у праекце “Малыя рэкі – вялікія праблемы”.Разам з іншымі валанцёрамі Саша праводзіў маніторынг якасці вады ў рацэ Дзісна і яе прытоках, выяўляў месцазнаходжанне несанкцыянаваных звалак смецця і ачышчаў ад яго берагавыя лініі рэк. Юны абаронца прыроды праводзіў тлумачальную работу з насельніцтвам аб неабходнасці выкідваць смецце ў адпаведных для гэтага месцах і распаўсюджваў лістоўкі, што заклікалі беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя. Разам з дарослымі Саша шмат працаваў падчас рэканструкцыі старадаўняга парка ў аграгарадку Германавічы, які зараз, пасля аднаўлення, стаў выдатным месцам  адпачынку для вясковых жыхароў.

У якасці валанцёра атрада “Равеснік”,  заснаваным раённым камітэтам БРСМ, юнак удзельнічаў у навядзенні парадку на вуліцах аграгарадка Лужкі і дапамагаў мясцовай гаспадарцы ў праполцы агародніны.

Вялікая ўвага ў Германавіцкай сярэдняй школе надаецца шэфству над абеліскамі і салдацкімі пахаваннямі.Старшакласнікі даглядаюць брацкае пахаванне воінаў 166-й стралковай дывізіі ў суседняй вёсцы Жукі Ложныя, абеліск у гонар землякоў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сквер-мемарыял у гонар воінаў 1406 зенітна-артылерыйскага палка, якія вызвалілі вёску Германавічы ад захопнікаў, пахаванні польскіх салдат, загінуўшых падчас вайны з белапалякамі 1919-1920 гадоў. Аляксандр заўсёды сярод ініцыятараў гэтай справы і сваім ўласным прыкладам заахвочвае хлопцаў і дзяўчат да ўдзелу ў акцыі “Абеліск”. У маладога чалавека асаблівае стаўленне да ветэранаў, бо яго дзядуля Аляксандр Сяргеевіч Жылко таксама быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Будучы валанцёрам,  Саша Фёдараў зрабіў шмат патрэбных і добрых спраў, а таксама пазнаёміўся з новымі сябрамі, для якіх валанцёрская дзейнасць таксама неабходная, цікавая і карысная.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.DSCN6589 (Копировать)123 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *