“Беларускае бістро” стала прывабным месцам для адпачынку шаркаўчан, і гэта невыпадкова

Актуальное

у цэнтральнае кафэ з задавальненнем прыходзяць дзеці. Ім прапануюць безалкагольныя кактэйлі і разнастайныя салодкія прысмакі

Зараз “Беларускае бістро”, размешчанае насупраць рынка, радуе  наведвальнікаў і сваім прывабным выглядам, і багаццем разнастайнай прадукцыі. За апошнія два гады цэнтральнае кафэ гарадскога пасёлка змянілася да непазнавальнасці. Гэтаму садзейнічаў і з густам аформлены ўнутраны інтэр’ер, і вялікая колькасць прыгожых кветак, якія можна ўбачыць у памяшканні, а самае галоўнае — у некалькі разоў павялічыўся асартымент прадуктаў. У кафэ заўсёды чыста і ўтульна, сюды з задавальненнем прыходзяць не толькі дарослыя, але і дзеці.
— У дзень абслугоўваем ад 250 да 400 наведвальнікаў, — паведаміла загадчыца кафэ “Беларускае бістро” Наталля Аляксееўна Лявіцкая. — У буднія дні людзі прыходзяць да нас паабедаць, выпіць кубачак кавы  альбо гарбаты. У выхадныя ў нашым кафэ праходзяць вяселлі, юбілеі, іншыя святы. Імкнёмся арганізаваць усё найлепшым чынам, каб жыхары і госці райцэнтра прыходзілі да нас ізноў, рэкамендавалі “Беларускае бістро” сваім знаёмым. Да паслуг насельніцтва у нашым кафэ прадстаўлены шырокі асартымент мясной прадукцыі, разнастайныя салаты шаркаўшчынскай і віцебскай вытворчасці, вялікая колькасць кандытарскіх вырабаў, марожанае, безалкагольныя кактэйлі, іншыя напіткі.
І сапраўды, у апошні час “Беларускае бістро” стала прывабным месцам для адпачынку людзей, і гэта невыпадкова. Напэўна, кіраўніцтва райспажыўтаварыства не памылілася, калі два гады таму вельмі прынцыпова і патрабавальна падыйшло да падбору кадраў для работы ў кафэ. З той пары узначальвае гандлёвы аб’ект вопытны работнік Наталля Аляксееўна Лявіцкая. А каля двух месяцаў назад у “Беларускае бістро” прыйшоў новы прадавец Святлана Сяргееўна Іванская. Жанчыны працуюць хутка і зладжана, штомесячны план па рознічнаму тавараабароту выконваецца больш, чым на сто працэнтаў. А значыць на недахоп наведвальнікаў скардзіцца не прыходзіцца.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *