Выратавальнікі атрымалі ўзнагароды.
20 студзеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню выратавальніка, лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі ўзнагароды, падзякі, а некаторыя – і чарговае павышэнне ў званні. За вялікі ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2015 годзе намесніку начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Валерыю Міхайлавічу Ліпскаму прысуджана спецыяльнае званне “падпалкоўнік унутранай службы”, а камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Яўгенію Ігаравічу Лалыка – спецыяльнае званне “старшы прапаршчык унутранай службы”. За добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня выратавальніка памятным нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС РБ” узнагароджаны першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Мікалаевіч Татаровіч, Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — начальнік караула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Андрэй Міхайлавіч Ліпскі, Ганаровай Граматай установы “Віцебскае абласное упраўленне МНС” – вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валерый Часлававіч Шчабол, Граматай установы “Віцебскае абласное упраўленне МНС “ – камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 — Яўгеній Уладзіміравіч Ерашонак. За дастойнае выхаванне дзяцей Падзячныя пісьмы атрымалі бацькі маладых супрацоўнікаў калектыву – Івана Сяргеевіча Буйчонка, Ігара Фёдаравіча Сідарава і Аляксандра Станіслававіча Більдзюгі. Узнагароды выратавальнікам уручыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечыслававіч Федуковіч. У час свайго выступлення ён павіншаваў усіх супрацоўнікаў калектыву з прафесійным святам, падзякаваў ім за няпростую, добрасумленную службу ў аддзеле і пажадаў кожнаму ўсяго самага найлепшага. У рамках урачыстага мерапрыемства маладыя выратавальнікі ўступілі ў рады самай масавай маладзёжнай арганізацыі. Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Леанідаўна Протас уручыла новым прадстаўнікам маладзёжнага саюза членскія білеты і значкі.










