Адзіны дзень інфармавання: Здаровы грамадзянін — моцная нацыя

Актуальное

IMG_6007Здароўе насельніцтва — адна з галоўных умоў паспяховай рэалізацыі стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Важнейшай мэтай дзяржавы ў галіне аховы здароўя з’яўляецца зніжэнне ўзроўню захворванняў, распаўсюджванне якіх нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы. Моцнае здароўе і адсутнасць шкодных звычак сярод насельніцтва краіны з’яўляюцца паказчыкамі дабрабыту.
21 студзеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму “Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя як складаючая сацыяльна арыентаванай краіны”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Іванаўна Малахоўская, сустрэліся з жыхарамі аграгарадкоў Лужкі, Верацеі і Дворнава.
У пачатку сустрэчы Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што з моманту ўтварэння Рэспублікі Беларусь як суверэннай краіны, у аснову сацыяльнага накірунку дзяржаўнай палітыкі пакладзены прынцып забеспячэння канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Першачарговая мэта дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя застаецца нязменнай: стварэнне ўмоў, якія дазваляюць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на ахову здароўя на аснове дзяржаўных гарантый.
Станіслаў Тадэвушавіч Стома ў сваёй прамове падкрэсліў, што сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь захавала дзяржаўны характар. Недзяржаўны сектар у аб’ёме аказання медыцынскіх паслуг складае прыкладна 7 працэнтаў. Асноўнай задачай айчыннай медыцыны з’яўляецца захаванне прынцыпаў сацыяльнай роўнасці пры аказанні меддапамогі. Далей галоўны ўрач падрабязна расказаў пра прымяненне сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя, тэрытарыяльных праграмах дзяржаўных гарантый аказання грамадзянам бясплатнай медыцынскай дапамогі.
Станіслаў Тадэвушавіч агучыў некаторыя лічбы, якія сведчаць пра станоўчую дынаміку развіцця медыцыны ў нашым раёне і паляпшэнне ўзроўню жыцця жыхароў. Так, за мінулы год нарадзілася 140 дзяцей, што на 7 больш, чым у 2014 годзе. Дарэчы, нарадзілася летась на 6 чалавек больш, чым памерла. У працаздольным узросце памерла 12 чалавек. Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі тут застаюцца ўжыванне алкаголю, суіцыд, траўмы.
Для зніжэння ўзроўню алкагалізацыі насельніцтва ў ЦРБ ужо трэці год працуе апарат ТЭС-тэрапіі. За гэты перыяд праз яго прайшлі каля тысячы чалавек з алкагольнай залежнасцю. 25 працэнтаў з іх жывуць з устойлівай рэмісіяй. Гэта, па словах галоўнага ўрача, нядрэнны вынік. Дадзены метад лячэння запатрабаваны не толькі сярод насельніцтва нашага раёна. У цэнтральную раённую бальніцу за атрыманнем кваліфікаванай медыцынскай дапамогі звяртаюцца жыхары суседніх рэгіёнаў. Тым больш, што ў Шаркаўшчынскай ЦРБ за ўмераную плату прапануюць фізіятэрапеўтычнае, вода- і стаматалагічнае лячэнні. Наогул, спектр паслуг досыць шырокі і разнастайны. Пра гэта і пра іншыя пытанні якаснага і даступнага медыцынскага абслугоўвання насельніцтва паведаміў галоўны ўрач ЦРБ.
Алена Іванаўна Малахоўская давяла да ведама прысутных інфармацыю наконт нарыхтоўкі і закупу насельніцтвам паліва — драўніны. Таксама яна агучыла інфармацыю пра паслугі, якія аказвае жыхарам раёна УКП ЖКГ. У ходзе сустрэчы закраналіся пытанні прыватызацыі дзяржаўнага жылля, якасці пітной вады і іншыя праблемы. Па кожнаму пытанню былі дадзены кампетэнтныя адказы. Вырашэнне некаторых праблем старшыня райвыканкама ўзяў пад асабісты кантроль.
Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што менавіта сістэматычнае правядзенне адзіных дзён інфармавання дазваляе ў поўнай меры даведацца пра клопаты і праблемы насельніцтва тых або іншых аддаленых населеных пунктаў, каб неадкладна і своечасова іх вырашыць.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6009 IMG_6010IMG_6011IMG_6012IMG_6014



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *