22 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

Общество

IMG_180422 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты па рабоце з моладдзю.
З дакладам “Пра рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў. Яго дапоўнілі спецыялісты па рабоце з моладдзю ААТ “Княж” М. А. Фёдарава і Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Ю. Г. Лук’янёнак.
З дакладам “Пра выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 года № 6 “Пра неадкладныя меры па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў” выступіў начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *