У сувязі з плюсавой тэмпературай выхад на лёд становіцца небяспечным

Служба 101

ЛедЗіма сёлета нагадвае дзяўчыну з капрызліва-зменлівым характарам. Цёплы снежань змяніўся снежным студзенем, які сваімі маразамі нагадаў нам пра сапраўдную зіму. А вось люты, здаецца, прынёс з сабою вясну: маразы рэзка змяніліся плюсавой тэмпературай, снег імкліва знік, быццам яго і не было, а ледзяное покрыва на вадаёмах пачало раставаць. У сувязі з апошнім варта прыслухацца да слоў старшыні раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзіміра Валер’евіча Катовіча.
—Як вядома, лёд, найхутчэй растае на рэчках: знізу ён падмываецца цячэннем, утвараюцца прамывіны. Таму ў такіх умовах надвор’я катэгарычна забараняецца пераходзіць рэчкі, ручаі, як гэта робяць некаторыя грамадзяне для скарачэння шляху. А ад зімовай рыбалкі на рэках лепей устрымацца. Лёд на азёрах растае марудней, але і тут рыбакам трэба быць асцярожнымі і не забываць правілы бяспекі. Увогуле, трэба ведаць, што пры нулевой тэмпературы, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25 працэнтаў. Нагадваю, што згодна з распараджэннем Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта №292р ад 23 лістапада забараняецца выхад на лёд у перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду. Невядома, якія сюрпрызы рыхтуе нам люты. Але калі плюсавая тэмпература захаваецца, то аматарам зімовай рыбалкі трэба задумацца перад выхадам на лёд.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *