5 лютага прайшло пашыранае выніковае пасяджэнне раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

Актуальное

удзельнікі выніковага пасяджэння райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
удзельнікі выніковага пасяджэння райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

5 лютага ў малой зале райвыканкама прайшло пашыранае выніковае пасяджэнне раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява і старшыня Віцебскага абласнога камітэта дадзенага прафсаюза Уладзімір Мядзелец.
У пачатку пасяджэння пра работу раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прысутным паведаміла яго старшыня Марыя Талапіла.
Раённы камітэт прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў аб’ядноўвае 14 пярвічных арганізацый (362 чалавекі). Самымі шматлікімі пярвічкамі з’яўляюцца арганізацыі Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў (114 чалавек), тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (102), райвыканкама (50), аддзялення Дэпартамента аховы (38). На справаздачных сходах лідарамі пярвічак выбраны кваліфікаваныя і кампетэнтныя работнікі: Марыя Кажура, Валянціна Бараўкова, Рыма Баткоўская, Лёля Кузняцова і іншыя.
Райкамам прафсаюза здзяйсняецца грамадскі нагляд за выкананнем працоўнага заканадаўства, стварэннем здаровых і бяспечных умоў для працы. У гэтым накірунку адзначана са станоўчага боку работа пярвічкі Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, дзе выбраны грамадскі інспектар па ахове працы, штогод праводзяцца мерапрыемствы па грамадскім кантролі.
У сваёй рабоце райкам прафсаюза надае вялікую ўвагу аздараўленню членаў прафсаюза і іх сем’яў. У вырашэнні дадзенага пытання падтрымліваецца сувязь з раённай службай па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Па магчымасці члены прафсаюза забяспечваюцца санаторнымі пуцёўкамі, а тыя, хто набывае іх за ўласныя сродкі, маюць 25-працэнтную скідку ад кошту.
Сяргей Халява агучыў інфармацыю пра дзейнасць Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржустаноў. На сённяшні дзень ён аб’ядноўвае абласныя, гарадскія, раённыя пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі міністэрстваў, ведамстваў, банкаў, прадпрыемстваў, навучальных устаноў з колькасцю членаў больш за 130 тысяч чалавек. Прыярытэтным пры вырашэнні статутных задач для прафсаюза з’яўляецца прынцып сацыяльнага партнёрства, абарона правоў працоўных. На практыцы гэта — дастойная заработная плата, павышэнне жыццёвага ўзроўню за кошт удасканальвання сістэмы аплаты працы, вырашэнне пытанняў, звязаных з захаваннем працоўных месц, аказанне дапамогі адзінокім і шматдзетным маці, інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Уладзімір Мядзелец ва ўрачыстай атмасферы за шматгадовую і добрасумленную працу ўручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў казначэю раённага камітэта дадзенага прафсаюза Маргарыце Баговіч.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *