Да дня работнікаў культуры: У Шаркаўшчынскім раёне жыве і працуе шмат таленавітых людзей

Актуальное

з Буеўшчынскага ДНТ Н. В. Кандрацьева і Т. В. Сінкевіч

Свята душы

Слова культура  мае мноства абазначэнняў. Сапраўдны работнік культуры — гэта, як кажуць у народзе, “и швец, и жнец, и кузнец, и на трубе игрец”. Ён павінен мець падыход да людзей розных прафесій і ўзросту, быць добрым псіхолагам, педагогам, настаўнікам, гаспадарнікам: бо сельскі клуб — гэта своеасаблівы храм, куды, як і ў царкву, людзі ідуць не за матэрыяльнымі, а за духоўнымі дабротамі і каштоўнасцямі. Гэта значыць, не толькі паглядзець заезджых артыстаў, але і раскрыць свой талент перад землякамі. Таленавітых людзей у раёне шмат. Гэта народныя калектывы: хор “Спадчына”, літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”, узорны цыркавы калектыў “Мара”, клуб майстроў “Талака”, фальклорны калектыў “Купалінка”, клуб нацыянальнай кухні

калектыў авангарднай моды “Гармонія” з Германавіч

“Груца”, калектыў авангарднай моды “Гармонія”, вакальны ансамбль “Лужкаўскія песняры” — усе яны з’яўляюцца гонарам нашага раёна. Мы вельмі ўдзячны тым, хто развівае культуру, хто рухае яе наперад.
У дзень свята ўсё навокал павінна спрыяць культработнікам, людзям натхнёным, ініцыятыўным, творчым, таленавітым, энтузіястам сваёй справы, якія працуюць на ніве культуры і ствараюць акружаючым цёплую атмасферу, дораць добры настрой.
Ад імя райкама прафсаюза работнікаў культуры прыміце самыя цёплыя віншаванні ў сувязі з прафесійным святам — Днём культработніка, дазвольце пажадаць здароўя і поспехаў у творчай працы.
А. СІНІЦА,
старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры

Клубныя ўстановы новага тыпу
У адпаведнасці з выкананнем праграмы развіцця галіны культуры раёна на 2006—2010 гады, зацверджанай рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 15.12.2006 года і праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005—2010 гады, рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 20.12.2008 года Германавіцкі сельскі Дом культуры ператвораны ў Цэнтр культуры і народных традыцый.
У мэтах выканання пастановы калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама, аддзела захавання аўтэнтычнай культуры, далучэння падрастаючага пакалення да мастацкіх традыцый, павышэння якасці работы з выкарыстаннем новых форм і відаў культурных паслуг, аказваемых насельніцтву, рашэннем райвыканкама ад 30.04.2010 года Каўшэлеўскі сельскі Дом культуры цяпер носіць назву Каўшэлеўскі Дом фальклору.

работнікі Верацееўскага ЦК і А К. А. Кезік і А. Л. Цітовіч

У сувязі з уводам аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы аграгарадкоў Верацеі і Буеўшчына, рашэннем райвыканкама ад 3.08.2010 года адкрыты Буеўшчынскі Дом народнай творчасці, Верацееўскі СК рэарганізаваны ў Верацееўскі Цэнтр культуры і адпачынку.
З таго часу, як установы культуры набылі новы статус формы і метады іх работы пашырыліся, павялічылася колькасць гурткоў і ўдзельнікаў у іх. Так, у Германавіцкім ЦКіНТ працуе 8  гурткоў, заняткі ў якіх наведваюць 62 чалавекі. У Верацееўскім ЦКіА працуюць 4 гурткі і там да 30 удзельнікаў. У Буеўшчынскім ДНТ — 3 гурткі наведваюць 26 чалавек. У Каўшэлеўскім ДФ дзейнічаюць 5 гурткоў, на заняткі прыходзяць 49 чалавек.
Кіруюць вышэйназванымі ўстановамі маладыя, таленавітыя спецыялісты: Надзея Вайцюль, Вольга Сташкевіч, Алена Цітовіч, якія маюць вышэйшую і сярэдне-спецыяльную профільную адукацыю. А дырэктар Буеўшчынскага ДНТ Таццяна Сінкевіч рыхтуецца да паступлення ў Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў. Там жа, у Доме народнай творчасці, з ёй працуе і Наталля Кандрацьева.
Шмат мерапрыемстваў праводзіцца калектывамі мастацкай самадзейнасці. Асабліва запамінальны быў гэты год для народнага фальклорнага калектыву “Купалінка” Каўшэлеўскага ДФ, які прыняў удзел у абласных святах фальклору “Святы ў маёнтку Страганы” ў Лёзненскім раёне, “Купалле Паазер’я” у вёсцы Івесь Глыбоцкага раёна, у раённым свяце Купалле ў Лужках і зажынках у КУВСП “Гарадзец”.
Ю. ПАЛЯЛЕЙКА,
вядучы спецыяліст аддзела культуры.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *