Сёння ў Шаркаўшчыне прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуальное

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства
Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства

15 лютага споўнілася 27 год з той пары, як апошні савецкі салдат пакінуў Рэспубліку Афганістан. Тысячы жыццяў нашых землякоў забрала тая вайна ў паўднёвай краіне. Незлічоная колькасць маладых абаронцаў Айчыны прапалі без вестак, выконваючы свой воінскі доўг.

Чатыры гады назад у скверы ДРБУ-131 гарадскога пасёлка быў усталяваны помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Побач размешчана ваенная тэхніка. У гэтым месцы па традыцыі сустракаюцца нашы землякі, якія прайшлі вайну ў Афганістане. Тут жа праходзяць і штогадовыя мітынгі, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Сёння каля помніка сабраліся ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, прадстаўнікі раённай улады і грамадскіх арганізацый, каб ушанаваць светлую памяць аб загінуўшых, каб аддаць даніну павагі выжыўшым салдатам той вайны.

Прывітальны адрас ад імя кіраўніка раёна Мікалая Ірынархавіча Баговіча воінам-інтэрнацыяналістам зачытаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

— Прайшоўшыя дваццаць сем год з таго дня, калі савецкія войскі пакінулі Афганістан, дабавілі вам сівізны на скроні, — агучыў тэкст Прывітальнага адраса Юрый Анатольевіч, — выраслі вашы дзеці, у некаторых ужо падрастаюць унукі. Вакол змяніўся свет. Нязменнымі толькі былі і застаюцца прынцыпы баявога братэрства, вернасці памяці загінуўшых таварышаў, сяброўства і ўзаемавыручкі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Да прысутных звярнуліся начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Глыбоцкага аб’яднання раённага ваеннага камісарыята Віктар Сяргеевіч Заяц, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Іванавіч Зубовіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Савіч Протас.

Вянкі і чырвоныя гваздзікі ляглі да помніка. Кожны воін-афганец запаліў і паставіў побач лампадку, як сімвал памяці і смутку аб загінуўшых баявых таварышах.

Працягам мерапрыемства сталі сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў з вучнёўскімі і педагагічнымі калектывамі ў сярэдніх школах № 1 і № 2 райцэнтра. Былыя салдаты расказвалі пра службу ў далёкай паўднёвай краіне, тлумачылі, за што атрымалі баявыя ўзнагароды, дзяліліся ўспамінамі, якія пакінулі глыбокі, незабыўны след у іх памяці. Вучні, у сваю чаргу, падрыхтавалі для гасцей музычныя нумары, чыталі вершы, тэматыкай якіх і стала вайна 1979—1989 гадоў у Афганістане.IMG_9091 (Копировать) IMG_9092 (Копировать) IMG_9095 (Копировать) IMG_9097 (Копировать) IMG_9099 (Копировать) IMG_9100 (Копировать) IMG_9102 (Копировать) IMG_9103 (Копировать) IMG_9104 (Копировать) IMG_9106 (Копировать) IMG_9110 (Копировать) IMG_9112 (Копировать) IMG_9113 (Копировать) IMG_9115 (Копировать) IMG_9118 (Копировать) IMG_9119 (Копировать) IMG_9120 (Копировать) IMG_9122 (Копировать) IMG_9124 (Копировать) IMG_9125 (Копировать) IMG_9081 (Копировать) IMG_9085 (Копировать) IMG_9086 (Копировать) IMG_9087 (Копировать) IMG_9088 (Копировать) IMG_9089 (Копировать)

IMG_6133 (Копировать) IMG_6134 (Копировать) IMG_6136 (Копировать) IMG_6137 (Копировать) IMG_6138 (Копировать) IMG_6140 (Копировать) IMG_6125 (Копировать) IMG_6130 (Копировать) IMG_6131 (Копировать) IMG_6132 (Копировать)IMG_9135 (Копировать) IMG_9144 (Копировать) IMG_9151 (Копировать) IMG_9155 (Копировать) IMG_9161 (Копировать) IMG_9130 (Копировать) IMG_9133 (Копировать)Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара і Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *