Трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

Спорт

Арганізатары і ўдзельнікі спаборніцтва
Арганізатары і ўдзельнікі спаборніцтва

На высокім узроўні ў нашым раёне праводзіцца работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, па выхаванні падрастаючага пакалення, прапагандзе сярод юнакоў і дзяўчат здаровага ладу жыцця. У гэтым накірунку на працягу многіх год плённа працуе намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў. Яго “візітнай карткай” з’яўляюцца спаборніцтвы па такому віду ўсходніх адзінаборстваў, як таэквандо. 14 лютага ў спартыўнай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прайшоў трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дадзенае мерапрыемства, несумненна, садзейнічае выхаванню ў моладзі пачуцця глыбокай павагі і пашаны да былых салдат, якія прайшлі афганскую вайну. А сам турнір дае магчымасць зразумець важнасць і значнасць заняткаў адзінаборствамі для ўмацавання здароўя і для прапаганды спорту ў цэлым.

У пачатку спаборніцтва яго ўдзельнікаў вітаў воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Тарасёнак. Пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам справядлівай барацьбы і перамогі на турніры. Песню “Кукушка” выканаў другі наш зямляк, воін-афганец Васілій Протас пад гітарны акампанімент кіраўніка гуртка “Аўтарская турыстычная песня” Цэнтра дзяцей і моладзі Алены Калесніковіч. У якасці падарунка для ўсіх прысутных удзельнікі гэтага аматарскага аб’яднання падарылі добра знаёмыя песні на афганскую тэматыку, а таксама выканалі ўласныя музычныя кампазіцыі.

Навізной сёлетняга турніру стала правядзенне атэстацыі на вучнёўскія ступені таэквандо для самых маленькіх спартсменаў. Шэсць хлопчыкаў і адна дзяўчынка 2006-2009 гадоў нараджэння прайшлі свае першыя экзаменацыйныя іспыты на права валодання жоўта-белым поясам. Дзеці — Алег Рачыцкі, Артур Шапалоўскі, Ягор Рашэтнікаў, Яраслаў Ваштай, Станіслаў Манулік, Арцём Хіло, Яна Сініца — прадэманстравалі судзейскай калегіі, бацькам і прысутным свае першыя азы ў авалодванні некаторых прыёмаў, якім яны навучыліся за першыя чатыры месяцы наведвання гуртка. Гэта і сапраўды было цікава ўбачыць, бо для кожнага з іх справай гонару, няхай і дзіцячага, было здаць іспыты і атрымаць адпаведны сертыфікат пачынаючага таэквандыста.

Затым пачаліся асноўныя спаборніцтвы. Як і раней турнірныя выпрабаванні прайшлі ў трох раздзелах: “Твио-ап-чаги” — прамы ўдар у прыжку на максімальную вышыню, “Power Strake” — выкананне шасці ўдараў нагамі ў снарад з электронным жылетам на максімальную сілу і “Нарэ-чаги” — максімальная колькасць удараў у снарад з двух ног за 10 секунд. 28 спартсменаў выступілі ў дзесяці вагавых катэгорыях ад 27 да 55 і больш кілаграмаў. Кожны з удзельнікаў спаборніцтва стараўся як мага лепей прадставіць сябе ў заяўленых раздзелах турніру, паказаць свае спартыўныя навыкі. Большага азарту юным таэквандыстам надавала прысутнасць у зале іх бацькоў, сяброў і знаёмых, якія з хваляваннем сачылі за ходам барацьбы.

Адметнай рысай правядзення падобных мерапрыемстваў з’яўляецца тое, што нягледзячы на лепшыя паказчыкі і найбольшую колькасць набраных балаў удзельнікамі, ніхто са спартсменаў не застаецца не адзначаны з боку арганізатараў. Так атрымалася і цяпер: пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі, прызёры, якія занялі другое і трэцяе месцы ў сваіх вагавых катэгорыях, атрымалі дыпломы турніру. Сярод лепшых спартсменаў, якія занялі найбольш прызавых месц у заяўленых раздзелах, Іван і Аляксей Хвяцковічы, Дар’я Машара, Іван Хаданёнак, Ілля Асятроў, Дар’я Рагачэўская, Аляксандр Філіпёнак, Павел Жукаў, Ягор Рашэтнікаў, Ягор Анецька. Цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў спаборніцтва ва ўрачыстай абстаноўцы правялі Ігар Афанасьевіч Іваноў і Васілій Савіч Протас.

Трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбыўся дзякуючы аддзелу ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дзіцячай юнацкай спартыўнай школе, Цэнтру дзяцей і моладзі, раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане. Пра гэта паведаміў у завяршэнні мерапрыемства Ігар Афанасьевіч Іваноў. А яшчэ ён выказаў вялікую ўдзячнасць за аказаную падтрымку і дапамогу арганізатарам спаборніцтва і ўсім, хто ў якасці гледачоў прыйшоў паназіраць за цікавымі спартыўнымі баталіямі.IMG_9034 (Копировать) IMG_9035 (Копировать) IMG_9039 (Копировать) IMG_9043 (Копировать) IMG_9046 (Копировать) IMG_9047 (Копировать) IMG_9048 (Копировать) IMG_9049 (Копировать) IMG_9050 (Копировать) IMG_9051 (Копировать) IMG_9052 (Копировать) IMG_9053 (Копировать) IMG_9054 (Копировать) IMG_9055 (Копировать) IMG_9056 (Копировать) IMG_9057 (Копировать) IMG_9058 (Копировать) IMG_9059 (Копировать) IMG_9060 (Копировать) IMG_9061 (Копировать) IMG_9062 (Копировать) IMG_9063 (Копировать) IMG_9064 (Копировать) IMG_9065 (Копировать) IMG_9066 (Копировать) IMG_9067 (Копировать) IMG_9068 (Копировать) IMG_9069 (Копировать) IMG_9070 (Копировать) IMG_9071 (Копировать) IMG_9072 (Копировать) IMG_9073 (Копировать) IMG_9077 (Копировать) IMG_8971 (Копировать) IMG_8972 (Копировать) IMG_8974 (Копировать) IMG_8975 (Копировать) IMG_8976 (Копировать) IMG_8977 (Копировать) IMG_8979 (Копировать) IMG_8990 (Копировать) IMG_8991 (Копировать) IMG_8992 (Копировать) IMG_8999 (Копировать) IMG_9005 (Копировать) IMG_9009 (Копировать) IMG_9011 (Копировать) IMG_9013 (Копировать) IMG_9015 (Копировать) IMG_9028 (Копировать) IMG_9029 (Копировать) IMG_9030 (Копировать) IMG_9031 (Копировать) IMG_9033 (Копировать)

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *