Шаркаўчане наведалі Латвійскую рэспубліку ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва

Актуальное

SV107738 (Копировать)

28 верасня 2011 года паміж адміністрацыяй Даўгаўпілскага самакіравання і Шаркаўшчынскім райвыканкамам падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве. Латвійская дэлегацыя наведвала наш раён падчас святкавання Яблычнага Спасу ў 2014 годзе. Летась у абласным фестывалі, прысвечаным садаводу-селекцыянеру Івану Сікору, у Алашках выступіў ансамбль народнага танца “Даўгавеня”. Шаркаўчане, у сваю чаргу, адгукнуліся на запрашэнне сваіх латвійскіх сяброў і прынялі ўдзел у святкаванні Дзён Даўгаўпілскага края.

Працягам міжнароднага супрацоўніцтва паміж Шаркаўшчынай і Даўгаўпілсам у культурнай сферы стаў нядаўні візіт удзельнікаў народнага аматарскага аб’яднання авангарднай моды “Гармонія” Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый, а таксама кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў у горад Шпогі.

Культработнікі з Германавіч прынялі ўдзел у мастацкім конкурсе “Стыль кіно”, які на працягу некалькіх год праходзіць у Шпогах. Сёлетняе мерапрыемства сабрала 13 калектываў з Латвіі і адзін з Беларусі. Нашы землякі прывезлі і паказалі калекцыі ўласна зробленага адзення пад назвамі “Маленькая фея” і “Дзявочы перапалох”. Дэманстрацыя выклікала ў гледачоў і журы інтарэс і захапленне ад убачанага. Нездарма германавіцкія “мадэльеры” занялі другое месца ў гэтым конкурсе. А дадому вярталіся з дыпломам і статуэткай з выявай легендарнага акцёра сусветнага кінематографа Чарлі Чапліна.

Дзеля далейшага супрацоўніцтва паміж Шаркаўшчынскай дзіцячай школай мастацтваў — з аднаго боку, Шпогскімі музычнай і мастацкай школамі — з другога падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакументам прадугледжана правядзенне ў 2016 годзе ў нашым раёне пленэру дзіцячай мастацкай творчасці “Шляхамі Драздовіча” і конкурсу-фестывалю інструментальных ансамбляў разам з латвійскімі сябрамі. У сваю чаргу, шаркаўчане наведаюць Шпогі і прымуць удзел у конкурсе вакалістаў і пленэры.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выказвае ўдзячнасць за арганізацыю паездкі ў Латвію кіраўніцтву і адміністрацыі адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі”.

Сяргей РАЙЧОНАК.

SV107739 (Копировать) SV107741 (Копировать) SV107742 (Копировать) SV107744 (Копировать) SV107746 (Копировать) OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA SV107726 (Копировать) SV107730 (Копировать) SV107732 (Копировать)IMG_0278



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *