Афганістан. Боль. Памяць…

Актуальное

IMG_9171 (Копировать)15 лютага ў Шаркаўшчынскай СШ № 1 адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Афганістан.Боль. Памяць..”, прысвечанае 27-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. Яго ўдзельнікамі сталі воіны-інтэрнацыяналісты, якія прайшлі дарогамі Афганскай вайны.

-Без мінулага няма будучыні, і пакуль мы памятаем сваю гісторыю, мы жывём,-было адзначана падчас сустрэчы. -Памяць пра ўсе ваенныя падзеі ўвекавечваецца не толькі ў помніках і абелісках. Яна павінна жыць у памяці людской і ў незабыўных сустрэчах ветэранаў Афганскай вайны з прадстаўнікамі маладога пакалення.

На сцэну ў Дзень памяці выходзілі юнакі і дзяўчаты, якія падрыхтавалі для сваіх гасцей цікавую канцэртную праграму. З найлепшымі пажаданнямі да ўсіх ветэранаў -афганцаў  звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Савіч Протас.  Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх, хто не вярнуўся з Афганістана, а таксама воінаў-інтэрнацыяналістаў, якіх не стала з намі ўжо ў пасляваенны час. Пасля ўрачыстага мерапрыемства ветэраны Афганскай вайны наведалі месца пахавання ўдзельніка баявых дзеянняў у Афганістане Валяр’яна Іванавіча Лазовіка, які пайшоў з жыцця 2 гады назад, і ўсклалі кветкі на яго магілу. У гэты ж дзень  прадстаўнікі райвыканкама і ваеннага камісарыята разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі наведалі  ў аграгарадку Васюкі сям’ю загінуўшага пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане Леаніда Веніямінавіча Сандзюка. Там пражывае яго бацька Веніямін Паўлавіч  разам з дачкой Таццянай і яе сям’ёй. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома   ўручыла Веніяміну Паўлавічу грашовую дапамогу, пажадала яму моцнага здароўя, бадзёрасці і ўсяго самага найлепшага і выказала словы шчырага спачування ўсім родным Леаніда Сандзюка, які 34 гады назад загінуў смерцю героя.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9176 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *