ТВВАД папярэджвае: знаходжанне на вадаёмах стала небяспечным!

Актуальное Служба 101

1983Выратавальнікі праз сродкі масавай інфармацыі, у час правядзення гутарак у працоўных калектывах і навучальных установах неаднаразова папярэджваюць насельніцтва аб небяспецы выхаду на лёд. Аднак фанатаў зімовай рыбалкі гэта не спыняе. Пра трагічны выпадак на адным з вадаёмаў Полаччыны расказвае старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Катовіч:

— Увечары, 11 лютага, сусед па дачы не знайшоў свайго знаёмага і зрабіў выснову, што той пайшоў на возера на рыбалку. Мужчына вырашыў пайсці да вадаёма. Каля палонкі ён убачыў рэчы свайго сябра і патэлефанаваў у міліцыю. Да месца здарэння выехалі вадалазы, якія пасля абследавання возера знайшлі на дне цела пенсіянера — жыхара Наваполацка.

Яшчэ раз нагадаю жыхарам нашага раёна, што згодна з распараджэннем Шаркаўшчынскага райвыканкама № 292р ад 23 лістапада 2015 года забараняецца выхад на лёд у перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду. Чалавеку дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і гэта знаходжанне можа закончыцца лятальным зыходам. Лёд лічыцца бяспечным, калі яго таўшчыня больш сямі сантыметраў. У цяперашні момант на рэках крыгаход, а ледзяное покрыва азёр працягвае разбурацца і выходзіць на яго стала вельмі небяспечна.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *