На зямлю спусцілася прыгажуня-восень у залацістым убранні з яе яркімі фарбамі, апошнімі і, па гэтай прычыне, такімі доўгачаканымі сонечнымі дзянькамі, рознакаляровымі кветкамі.
А ў нашым гарадскім пасёлку ў вогненныя восеньскія фарбы апрануліся не толькі кроны дрэў — бясспрэчнай прыкметай гэтай восені сталі і некаторыя шматпавярховыя дамы, яркую афарбоўку якіх проста немагчыма было не заўважыць. Былыя фарбы на іх даўно страцілі свой першапачатковы колер, і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі паспрабавалі выправіць сітуацыю. Вось і дом № 3 па вуліцы Вадап’янава (які вы бачыце на здымку) карэнным чынам змяніў сваю былую афарбоўку.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ