Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Мечыслаў Віктаравіч Морхат правёў прыём грамадзян у Германавіцкім сельвыканкаме.

Актуальное

На прыёме ў дэпутата ксёндз Ян Пугачоў
На прыёме ў дэпутата ксёндз Ян Пугачоў

У панядзелак, 22 лютага, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Віктаравіч Морхат правёў прыём грамадзян у Германавіцкім сельвыканкаме і “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі населеных пунктаў дадзенага сельсавета.

Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу да парламентарыя, быў ксёндз Ян Пугачоў, настаяцель касцёла Перамянення Пана. Свяшчэннаслужыцель звярнуўся да дэпутата з просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні некалькіх пытанняў. Вялікая частка парафіян пражывае ў аддаленых вёсках і не мае магчымасці своечасова дабірацца на святую імшу ў касцёл. Ксёндз хацеў бы, каб час прыбыцця і адпраўлення некаторых маршрутных аўтобусаў, якія рухаюцца праз Германавічы, быў зменены і людзі маглі трапіць у храм. Свяшчэннаслужыцель разам з прыхаджанамі не першы год займаюцца навядзеннем парадку на прылеглай да касцёла тэрыторыі, упрыгожваюць яе малымі архітэктурнымі формамі. Але найбольш, аб чым прасіў Ян Пугачоў у парламентарыя, гэта садзейнічанне ў замене старой агароджы вакол храма на новую. Пытанне магчымага змянення раскладу руху маршрутных аўтобусаў Мечыслаў Віктаравіч абяцаў узгадніць з прадпрыемствам “Віцебскаблаўтатранс”. Складаней вырашыць праблему па замене агароджы. Для гэтага будуць адпрацаваныя шматлікія варыянты па пошуку грашовых сродкаў і матэрыялаў на правядзенне рамонтна-будаўнічых работ.

Жыхарка аграгарадка Вялікае Сяло Галіна Якаўлеўна Кабак патэлефанавала з просьбай аказаць ёй матэрыяльную дапамогу. Пажылая жанчына пражывае адна, памер пенсіі ў яе невялікі. Шматлікія фінансавыя расходы не дазваляюць Галіне Якаўлеўне планамерна скарыстаць іх на першачарговыя мэты. Мечыслаў Віктаравіч патэлефанаваў да начальніка упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама Веры Барысаўны Жук, якая запэўніла парламентарыя, што пасля афармлення адпаведных дакументаў пенсіянерцы будзе аказана фінансавая дапамога.

Як адзначыў Мечыслаў Віктаравіч Морхат, на сустрэчах з грамадзянамі, якім патрабуецца тая або іншая дапамога, не трэба даваць пустых абяцанняў. Калі просьба вырашальная, яе трэба выканаць, калі ж пытанне патрабуе пэўных вывучэння, аналізу і разгляду, трэба аб гэтым даходліва растлумачыць чалавеку.

Затым парламентарый наведаў аб’екты сацыяльнай сферы аграгарадка і азнаёміўся з іх работай.

Сяргей РАЙЧОНАК. IMG_9361 (Копировать) IMG_9370 (Копировать) IMG_9354 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *