Выязное пасяджэнне райвыканкама па выніках работы ў жывёлагадоўлі за студзень 2016 года

Актуальное Общество Сельское хозяйство

Удзельнікі выязнога пасяджэння райвыканкама на МТФ "Наваселле"
Удзельнікі выязнога пасяджэння райвыканкама на МТФ «Наваселле»

Улічваючы значнасць галіны жывёлагадоўлі для ўмацавання эканомікі сельгаспрадпрыемстваў, забеспячэння харчовай бяспекі краіны, раённая ўлада надае вялікую ўвагу пытанням павышэння эфектыўнасці работы гэтай галіны. І ў ходзе апошняга пасяджэння райвыканкама ішла прадметная размова пра дзейнасць сельскагаспадарчых арганізацый па развіцці жывёлагадоўлі, вытворчасці малака, паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай жывёлагадоўчай прадукцыі за студзень 2016 года. А для большай нагляднасці таго, як на месцах вырашаюцца гэтыя пытанні і над чым трэба працаваць, пасяджэнне было выязным і прайшло на базе ААТ “Агратэхсэрвіс” і “Жвіранка”. Удзел у ім прыняў начальнік упраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Казак.

У пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч падкрэсліў актуальнасць разглядаемага пытання. Каб мець дастойныя вынікі працы, сельгаспрадпрыемствам сёння трэба ісці па шляху зніжэння затрат на вытворчасць прадукцыі дзеля павышэння яе канкурэнтаздольнасці. На жаль, адзначыў кіраўнік раёна, у жывёлагадоўлі яшчэ не навучыліся да канца вытрымліваць тэхналогію вытворчасці, што адбіваецца на канчатковых рэзультатах.

З асноўным дакладам выступіў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Юрый Георгіевіч Лабуць. На 1 лютага колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках склала 25187 галоў і зменшылася на 491 галаву да аналагічнага перыяду мінулага года. Найбольшае зніжэнне ў ААТ “Васюкі” — 8,2 працэнты, ААТ “Жвіранка” — 7,5 працэнтаў, ААТ “Агратэхсэрвіс” — 4 працэнты. Пагалоўе кароў складае 8548 жывёлін і павялічылася ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года на 67 галоў. Найбольш дойны статак пашырыўся ў ААТ “Даватарскі” — 67 кароў і ААТ “Буеўшчына” — 25 жывёлін. Надоена малака 1986 тон ці 104 працэнты да студзеня 2015 года. Павялічылі вытворчасць гэтага прадукта ў ААТ “Васюкі” на 141 працэнт, ААТ “Буеўшчына” — 116, ААТ “Княж” на 113 працэнтаў. Павялічыўся на 18 кілаграмаў і сярэдні надой малака на адну карову. За студзень яго атрымана 242 кілаграмы. Рэалізавана малака гатункам “экстра” 47 працэнтаў, што на 0,3 працэнты менш, чым за студзень 2015 года. Ні адной тоны малака гэтага гатунку не паступіла з ААТ “Княж”. Нізкі працэнт рэалізацыі яго і ў ААТ “Жвіранка”, дзе ў даільных залах № 1 і № 2 надоена 19,5 і 25 працэнтаў адпаведна.

Сельгаспрадпрыемствамі з пачатку бягучага года рэалізавана на мясакамбінаты 47,5 працэнтаў жывёлы пры даведзеным плане — 80 працэнтаў. Толькі ААТ “Ельня-Агра” перавыканала заданне і здало на мясакамбінаты 83 працэнты буйной рагатай жывёлы ад агульнай колькасці рэалізаванай па іншых каналах. Найменшы паказчык па рэалізацыі жывёлы на мясакамбінаты ў КУВСП “Гарадзец”, ён складае 12 працэнтаў. А вось у ААТ “Княж” наогул ні адной галавы БРЖ не здалі на мясакамбінаты, а знайшлі іншыя каналы збыту. Выбыццё кароў за студзень 2016 года склала 163 галавы. 36 адпраўлены на мясакамбінаты, 44 — у спажыўкааперацыю, 38 галоў забіта ў сельгаспрадпрыемствах, 27 кароў прададзены па іншых каналах збыту.

Дырэктар райплемстанцыі Юрый Багуслававіч Аляхновіч у сваім выступленні агучыў аналіз работы па ўзнаўленню статка буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна за студзень бягучага года, планах і задачах у гэтым накірунку на 2016 год. З пачатку года невытворчае выбыццё цялушак склала 153 галавы, што на 54 жывёліны больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Вялікі працэнт іх невытворчага выбыцця да прыплоду застаецца ва ўсіх гаспадарках раёна, а ў ААТ “Агратэхсэрвіс” ён склаў 117 працэнтаў.

У другой, практычнай, частцы пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі малочнатаварную ферму Наваселле ААТ “Агратэхсэрвіс”, дзе азнаёміліся з тэхналогіямі ўтрымання дойнага статка, кармленнем кароў па фізіялагічным стане і тэхналогіяй вырошчвання цялят ва ўзросце да 20 дзён. У Більдзюгах на малочнатаварнай ферме прысутным прадэманстравалі прыгатаванне камбікорму з дапамогай мабільнай устаноўкі, а таксама механічнае прыстасаванне для здрабнення рулонаў саломы на падсцілку жывёле. Многія цікавіліся працэсам выпайкі цялят малодзівам з дапамогай зонда і рогавыпальваннем. Гэтыя тэхналогіі параўнальна нядаўна сталі прымяняцца ў жывёлагадоўлі і маюць свой станоўчы эфект.

Удзельнікі выязнога пасяджэння пры падвядзенні яго вынікаў абмеркавалі іншыя важныя напрамкі дзейнасці па далейшаму развіццю жывёлагадоўлі, работы па паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай прадукцыі. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў прынятым рашэнні райвыканкама.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_9413 (Копировать) IMG_9419 (Копировать) IMG_9433 (Копировать) IMG_9383 (Копировать) IMG_9401 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *