Адбыўся справаздачны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»

Служба 101

IMG_9440 (Копировать)23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, у актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў  адбыўся чарговы сход  Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. У час сустрэчы былі падведзены вынікі работы  за мінулы год і намечаны перспектывы далейшага развіцця арганізацыі, быў абраны яе новы старшыня, а таксама ва ўрачыстай абстаноўцы некаторыя афіцэры ўступілі ў рады гэтага грамадскага аб’яднання. Па стане на сённяшні дзень, у склад раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” уваходзяць  65 чалавек: гэта як  дзеючыя афіцэры і прапаршчыкі  Узброеных сіл  Рэспублікі Беларусь і іншых сілавых структур, так і тыя, хто зараз знаходзіцца ў адстаўцы. У рабоце схода прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі. У час сваіх выступленняў яны адзначылі, што ў наш час, калі ўсё менш побач з намі знаходзіцца ветэранаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, на ўсіх удзельнікаў Беларускага саюза афіцэраў, як і на воінаў- інтэрнацыяналістаў, ускладаюцца вялікія надзеі па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. І сёння гэта грамадскае аб’яднанне прымае актыўны ўдзел у жыцці краіны і нашага рэгіёну.  Па ініцыятыве раённай арганізацыі “БСА” працягваецца збор сродкаў на устанаўленне ў нашым гарадскім пасёлку помніка Герою Савецкага Саюза Раману  Сцяпанавічу  Кудрыну, стагоддзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў гэтым годзе.

Прадстаўнікі раённай улады падзякавалі за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў былому старшыні арганізацыі Андрэю Вітольдавічу Дубовіку і павіншавалі з абраннем на гэту адказную пасаду яе новага кіраўніка Валерыя Інакенцьевіча Ана, падпалкоўніка ў адстаўцы, былога ваеннага камісара Шаркаўшчынскага райваенкамата. Разам з ім узначальваць  калектыў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” будуць яго намеснік Раман Антонавіч Більдзюга і казначэй Сяргей Іванавіч Шошын.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_9463 (Копировать)IMG_9457 (Копировать)IMG_9445 (Копировать)IMG_9438 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *