У 2010 годзе на ферме Пялікі (ААТ “Даватарскі”) групай асоб быў учынены крадзёж цялят

Актуальное

Захаванасць дзяржаўнай маёмасці — пытанне, якое зараз актуальна, як ніколі. Крадзёж — гэта самае распаўсюджанае злачынства ў Шаркаўшчынскім раёне. На жаль, некаторыя адказныя асобы не робяць высноў пасля заўваг аб тым, што яны не забяспечваюць належную захаванасць дзяржаўнай маёмасці. Інакш, як можна патлумачыць наступны факт. У 2010 годзе на ферме Пялікі (ААТ “Даватарскі”) групай асоб быў учынены крадзёж цялят. Прытым У. Калашнік, Я. Толкач і І. Палідавец некалькі разоў на працягу месяца пранікалі на жывёлагадоўчую ферму і “пазычалі” цялят. Група наведвалася на аб’ект каля 21 гадзіны. А дзе знаходзілася асоба, якая павінна адказваць за парадак на ферме?
Супрацоўнікамі РАУС было раскрыта дадзенае злачынства. Асобы “наведвальнікаў” устаноўлены. Быў падлічаны ўрон, нанесены сельгаспрадпрыемству.
Матэрыялы справы разгледзеў суд. Быў вынесены наступны вердыкт. Уладзімір Калашнікаў асуджаны на 1 год 8 месяцаў калоніі строгага рэжыму. Дарэчы, у 28-гадовага мужчыны гэта 12-я судзімасць. Яўген Толкач атрымаў 2 гады пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай прыгавору на 1 год. Ігар Палідавец — 1 год пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай прыгавору на 1 год.
А. ТАБОЛА,
следчы папярэдняга расследавання РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *