
Для прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці надзвычай актуальным ва ўмовах рыначных адносін з’яўляецца пошук новых крыніц даходу. Гэта адносіцца і да Шаркаўшчынскага кансервавага завода. Роўна тры гады назад у гарадскім пасёлку адкрыўся пункт шынамантажу на тэрыторыі аўтабазы былога райспажыўтаварыства па вуліцы Савецкай, 9 а.
У асобна абсталяваным боксе маюцца балансіровачны і шынамантажны станкі, гідрапад’ёмнік на 4 тоны для машын малога і сярэдняга класаў. Некаторы час пункт не працаваў, а з сакавіка сёлетняга года тут зноў прапануюць свае паслугі аўтааматарам па даступным кошце. Працуе пункт шынамантажу з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00, у суботу з 8.00 да 15.00, выхадны — нядзеля. Як паведаміў нам слесар-механік Фёдар Трубіла, папярэдне можна таксама патэлефанаваць на нумар (8-033) 384-86-64 (МТС) і ўзгадніць час прыезду, які будзе найлепш падыходзіць для кліента.
Сяргей РАЙЧОНАК