На 11 абласным аглядзе конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор”, які нядаўна праходзіў у гарадскім пасёлку Расоны, Шаркаўшчынскую дзіцячую школу мастацтваў прадстаўлялі ансамбль народнай музыкі “Журавінка” (кіраўнік Мечыслаў Касцюк) і фальклорны дзіцячы калектыў “Святачкі” (кіраўнік Ала Міхайлава). Выступленні юных музыкантаў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны былі заснаваны на мясцовым фальклорным матэрыяле, а самі арганізатары гэтага цікавага мерапрыемства ставілі перад сабой задачу не проста выявіць лепшых сярод канкурсантаў,але і зацікавіць дзяцей і падлеткаў вывучэннем беларускай народнай культуры, старадаўніх беларускіх традыцый і абрадаў — спадчыны нашых продкаў. У выніку выступленне юных шаркаўчан на абласным аглядзе-конкурсе “Ад прашчураў да зор” вельмі спадабаліся гледачам і было станоўча ацэнены членамі журы: дзіцячы ансамбль народнай музыкі “Журавінка” заваяваў ганаровае 2-е месца, а фальклорны калектыў “Святачкі” за выкананне абрада “Каляды” узнагароджаны дыпломам дэбютантаў у намінацыі “Адкрыццё фестывалю”. Віншуем дзяцей і іх педагогаў з паспяховымі выступленнямі на абласным конкурсе і жадаем ім новых дасягненняў і творчых перамог.

