Віктар Лагун узнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта

Общество

М. І. Баговіч узнагароджвае В. І. Лагуна
М. І. Баговіч узнагароджвае В. І. Лагуна

15 сакавіка падчас правядзення рабочай планёркі ў райвыканкаме кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую, добрасумленную працу і ў сувязі з юбілеем галоўнаму інжынеру Шаркаўшчынскага РЭС Віктару Ільічу Лагуну. У словах віншавання Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што гэты чалавек, які ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціў любімай справе, мае ганаровыя званні і шматлікія ўзнагароды за вялікі асабісты ўклад у развіццё энергасістэмы раёна, вобласці і краіны. Таксама старшыня райвыканкама адзначыў, што Віктар Ільіч — выдатны творца ў галіне літаратуры. Усім добра вядома, што ён на працягу многіх год з’яўляецца ўдзельнікам народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, піша вершы, выдаў некалькі друкаваных зборнікаў сваіх твораў. Мікалай Ірынархавіч Баговіч пажадаў юбіляру трывалага здароўя і яшчэ шмат год сваёй прафесійнай і творчай дзейнасцю прыносіць карысць роднаму раёну.
Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *