Кожны год у час вясновых канікул ва ўсіх бібліятэках раёна праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. На працягу 7 дзён для моладзі праводзяцца цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання. На гэты раз Тыдзень адкрыў казачны спектакль “Кашчэй Бессмяротны”, на які былі запрошаны вучні малодшых класаў. У ролі вядомых дзіцячых персанажаў выступілі Юлія Протас, Іван Русецкі, Таццяна Лаздоўская, Анастасія Цярпілка, Яна Турко, Жанна Пундзіс, Аксана Міронава і Таццяна Крыўка.
