Аазіс прыгажосці ў Лужкаўскай СШ

Актуальное

Нядаўна давялося пабываць у Лужкаўскай СШ. На двары восень — кастрычнік. А тэрыторыя вакол навучальнай установы патанае ў прыгажосці: яркія фарбы кветак у спалучэнні з малымі архітэктурнымі формамі. Усё гэта радуе вока педагогаў, вучняў і, канешне, гасцей. Дырэктар школы Ларыса Віктараўна Гараніна — чалавек ініцыятыўны і творчы, мае ўласны мастацкі густ. Многія яе ідэі знайшлі ўвасабленне на прышкольнай тэрыторыі. Праўда, за такой прыгажосцю патрабуецца пастаянны догляд. З гэтай задачай паспяхова спраўляюцца вучні, ім дапамагаюць настаўнікі і тэхработнікі.
І яшчэ адна адметнасць — тэрыторыя названай навучальнай установы патанае ў кветках даволі працяглы перыяд — з мая па кастрычнік уключна. Трэба адзначыць, што ўсё гэта спрыяе эстэтычнаму і экалагічнаму выхаванню дзяцей.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *