Працаўнікі сяла: электрагазазваршчык мехмайстэрні ААТ «Жвіранка» Мікалай Трубіла

Актуальное

Механізатары частыя госці на старонках нашай газеты, бо ад іх работы шмат залежыць. Але ёсць на мехдварах гаспадарак людзі, важнасць якіх для механізатараў і іх тэхнікі цяжка недаацаніць. Гэта газаэлектразваршчыкі. Зламалася нешта, трэба прыварыць — усе звяртаюцца да іх. Тэхнікі шмат, адпаведна і работы дадзеным спецыялістам хапае. Вось і на мехдвары ААТ «Жвіранка» Мікалай Трубіла не прастойваў без справы. На момант нашага наведвання прыварваў дэталь на тэхніцы механізатара Віктара Цімафеева. Гэта каб плугі былі болей трывалыя і не зношваліся. У сваёй масцы зваршчык нагадаў мне чымсьці сярэднявечнага рыцара, толькі вось замест мяча ў руках зварачны электрод, з якім ён і чаруе над тэхнікай. Мікалай у мехмайстэрні год, дагэтуль працаваў зваршчыкам на ферме. Ён лічыцца добрым кваліфікаваным спецыялістам сваёй справы, карыстаецца аўтарытэтам сярод механізатараў.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *