27 сакавіка работнікі сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва адзначылі сваё прафесійнае свята. У сувязі з гэтай падзеяй у Шаркаўшчынскім КБА адбыўся ўрачысты сход, падчас якога шчырыя словы віншаванняў гучалі ў адрас усяго калектыву, а лепшым работнікам прадпрыемства былі ўручаны ўзнагароды.
Як адзначыла падчас свайго выступлення дырэктар камбіната Вольга Аляксандраўна Далецкая,-2015 год для сферы бытавога абслугоўвання раёна прайшоў даволі паспяхова і сярод прадпрыемстваў бытавой сферы Віцебскай вобласці Шаркаўшчынскі КБА выглядае дастойна. Па выніках работы за мінулы год дырэктару РКБА і ўсяму калектыву аб’яўлена Падзяка старшыні Віцебскага абласнога камітэта М. М. Шарснёва. Шчырых слоў удзячнасці і высокай ацэнкі заслугоўвае дзейнасць многіх супрацоўнікаў камбіната.
У іх ліку Валерый Цеафілавіч Кавалёнак, які ўжо амаль 27 гадоў працуе на прадпрыемстве фатографам. За шматгадовую плённую працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ён узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ( гэта самая высокая ўзнагарода ў сістэме бытавых паслуг). Ганаровай граматай упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці ўзнагароджана закройшчык Марыя Валяр’янаўна Райчонак. Імя Вольгі Альфрэдаўны Яндульскай, галоўнага бухгалтара РКБА, занесена на Дошку гонару упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці, а імя Аляксандра Георгіевіча Чарняўскага, вадзіцеля прадпрыемства, будзе занесена на Дошку гонару Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
Прыёмшчыку заказаў Галіне Пятроўне Казлоўскай, галоўнаму інжынеру Святлане Валер’еўне Кірычэнка, майстру па сялу Ларысе Васільеўне Паляк, закройшчыку Галіне Леанідаўне Палюховіч, прыёмшчыку заказаў комплекснага прыёмнага пункта аграгарадка Лужкі Святлане Анатольеўне Сайкоўскай аб’яўлены Падзякі Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання. На Дошку Гонару Шаркаўшчынскага РКБА занесены імёны абуўшчыка Юрыя Гранцікавіча Давідзяна, цырульніка Галіны Антонаўны Шышко, краўца Марыны Уладзіміраўны Шчарбаковай і прыёмшчыка заказаў КПП Більдзюгі Наталлі Вячаславаўны Туронак.Па рэзультатах эканамічных спаборніцтваў за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ўзнагароджаны лепшы цырульнік – Марына Фёдараўна Баранава, лепшы кравец – Аксана Віктараўна Кавалеўская і лепшы прыёмшчык заказаў сельскіх комплексных прыёмных пунктаў — Інна Ігнацьеўна Шышковіч (аграгарадок Германавічы). У сувязі з прафесійным святам за шматгадовую, добрасумленную працу каштоўныя падарункі атрымалі супрацоўнікі калектыву, якія ў гэтым годзе будуць адзначаць юбілей сваёй працоўнай дзейнасці на камбінаце. Гэта Галіна Антонаўна Шышко, Марына Фёдараўна Баранава, Алена Васільеўна Нікіфарава, Вольга Уладзіміраўна Рагачэўская, Марыя Усцінаўна Пяцько, Вольга Валер’еўна Морхат і Наталля Алегаўна Аліхвер.
-Сёння ад усёй душы хачу падзякаваць усім, хто працуе ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, -адзначыла напрыканцы ўрачыстасці дырэктар прадпрыемства В. А. Далецкая.- Дзякуючы вашай штодзённай працы і гарадскія і вясковыя жыхары нашага раёна аператыўна і якасна могуць атрымліваць разнастайныя віды паслуг. Жадаю ўсім вам, работнікі сферы бытавога абслугоўвання, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у працы і ўсяго самага найлепшага.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара і Валерыя КАВАЛЁНКА.