З мелодыяй па жыцці

Молодежь

IMG_8746d (Копировать)Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў далучае дзяцей  да музычнай культуры, выхоўвае іх  эстэтычны густ, садзейнічае гарманічнаму развіццю асобы. І самі юныя музыканты з вялікім задавальненнем прыходзяць на заняткі, старанна рыхтуюцца да выступленняў, прымаюць актыўны ўдзел у многіх  мерапрыемствах, конкурсах і канцэртах.

Кацярына Сікора і Яўгенія Юдыцкая (якіх вы бачыце на здымку) у сакавіку бягучага года прынялі ўдзел у конкурсе юных піяністаў “Натхненне”,што праходзіў  у горадзе Наваполацк.  А Усяслаў Дземідовіч, Яна Рудак і Ілля Носка нядаўна прадставілі сваю школу мастацтваў на Пастаўскім адкрытым рэгіянальным аглядзе-конкурсе баяністаў-акардэаністаў. Усе дзеці  выступілі паспяхова і  музычныя кампазіцыі ў іх выкананні былі названыя ў ліку лепшых нумароў конкурснай праграмы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *