Адзіны дзень інфармавання ў ААТ «Ельня-агра»

Актуальное Сельское хозяйство

IMG_4248 (Копировать)21 красавіка ў працоўных калектывах раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання, асноўнай тэмай якога стала “Дзяржаўная палітыка занятасці ў Рэспубліцы Беларусь. Удасканальванне пенсійнага забеспячэння грамадзян”. Адна з інфармацыйных груп  райвыканкама пад кіраўніцтвам яго старшыні Мікалая Ірынархавіча Баговіча пабывала ў ААТ “Ельня-агра”. На сходзе ў гэты дзень прысутнічалі работнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства, педагогі Зоркаўскай базавай школы, прадстаўнікі сацыяльнай сферы сяла.

Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 11 красавіка падпісаў Указ № 137 “Аб удасканальванні пенсійнага забеспячэння”. Дакумент накіраваны на ўдасканальванне пенсійнага забеспячэння ў сувязі са змяненнем сацыяльна-дэмаграфічных умоў. Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі – 58 гадоў. Такая неабходнасць дыктуецца перш за ўсё дэмаграфічнай сітуацыяй. Калі сёння кожны чацвёрты жыхар краіны – пенсіянер, то праз 15 гадоў гэта будзе кожны трэці (пры ўмове, што ўзроставая пенсійная планка застанецца на ранейшым узроўні). Пры гэтым адзначаецца пазітыўная тэндэнцыя росту працягласці жыцця ў Беларусі. Калі з 2017 года прыступіць да паступовага павышэння пенсійнага ўзросту, то гэта будзе мяккай альтэрнатывай – і для людзей, і для рынку працы. Пры штогадовым павелічэнні на 6 месяцаў адначасова для жанчын і мужчын колькасць працаздольнага насельніцтва да 2030 года практычна стабілізуецца на сённяшнім узроўні (каля 5.5 мільёна чалавек). У час свайго выступлення старшыня райвыканкама таксама паведаміў  прысутным  аб тым, што ў краіне пачалася падрыхтоўка да пятага Усебеларускага народнага сходу, у рабоце якога прымуць удзел і прадстаўнікі нашага рэгіёну.

У рамках адзінага дня інфармавання перад вяскоўцамі, пражываючымі на тэрыторыі ААТ “Ельня-агра”, таксама выступілі старшыня Германавіцкага сельскага савета Алена Альбертаўна Рубін, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Алена Іванаўна Малахоўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта Вера Барысаўна Жук. У час сходу абмяркоўваліся актуальныя для вясенняй пары  пытанні добраўпарадкавання тэрыторыі і навядзення парадку на зямлі. Начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама А. І. Малахоўская паведаміла прысутным, што ўласнікам жылля, калі  іх дому больш чым 15 гадоў, на выгадных умовах выдаюцца крэдыты на рамонт і рэстаўрацыю: пад 3 працэнты на 10 год. А напрыканцы сустрэчы у вяскоўцаў  была магчымасць  абмеркаваць  са старшынёй райвыканкама М. І. Баговічам усе хвалюючыя  пытанні, у тым ліку і звязаныя з іх прафесіянальнай дзейнасцю.

У гэты ж дзень, 21 красавіка, старшыня райвыканкама М. І. Баговіч праводзіў асабісты прыём грамадзян у Германавіцкім сельскім савеце. Адна з мясцовых жыхарак, якая працуе на тэрыторыі аграгарадка Германавічы і выхоўвае двух дзяцей, звярнулася да кіраўніка раёна з просьбай выдзеліць ёй жыллё ў Германавічах. Як высветлілася ў ходзе вырашэння праблемы, гатовага  свабоднага жылля, цалкам прыдатнага для пераезду, у аграгарадку на дадзены момант няма. Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч у гэты ж дзень разам з дырэктарам ААТ “Княж” В. У. Крыўкам і старшынёй сельскага Савета А. А. Рубін наведаў адзін з пустуючых дамоў, што знаходзіцца на балансе ААТ “Княж” і даў шэраг  распараджэнняў адносна таго, каб жанчыне, якая прыходзіла на прыём , была аказана канкрэтная дапамога  з рамонтам дома і вырашэннем
яе жыллёвай праблемы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4227kkk (Копировать)IMG_4246kk (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *