Семінар бібліятэчных работнікаў “Да душы сваёй знайдзі дарогу”

Актуальное

Галіна Яблонская і Алена Фромертас
Галіна Яблонская і Алена Фромертас

Адраджэнне духоўнасці непарыўна звязана з вяртаннем да хрысціянскіх каштоўнасцей. Сёння рэлігійны фактар выконвае усё большую ролю ў жыцці людзей. Таму і невыпадкова, што ў 2004 годзе было падпісана Пагадненне паміж дзяржавай і Беларускай праваслаўнай царквой. У кастрычніку 2004 года адбылося афіцыйнае падпісанне “Праграмы мер па выкананні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Віцебскай вобласці”. Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і бібліятэкі нашай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

21 красавіка ў ЦБС адбыўся семінар бібліятэчных работнікаў “Да душы сваёй знайдзі дарогу: работа бібліятэк па духоўна-маральным выхаванні дзяцей на праваслаўных традыцыях”. Падчас семінара адбылася сустрэча з настаяцелем  Свята-Успенскай царквы, протаіерэем Пятром Бараноўскім. Свяшчэннік звярнуў увагу прысутных на тое, што культуру нашага народа нельга ўявіць без праваслаўя, бо пісьменнасць, навука з’явіліся разам з пропаведзямі аб Хрысце. Кожнаму хрысціяніну неабходна клапаціцца, каб душа яго стала бесссмяротнай, бо нішто зямное не можа стаць галоўным у жыцці веруючага чалавека.

Дзеці — наша будучыня і ад таго, якімі яны вырастуць, залежыць і тое, якой стане наша краіна — бездухоўнай пустыняй ці светлай Белай Руссю. У сувязі з гэтым увазе бібліятэкараў былі прапанаваны метадычныя рэкамендацыі “Духоўна-маральнае выхаванне юных чытачоў на прыкладзе праваслаўных традыцый”. Выступленне загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марыны Сушко прадоўжыла дэманстрацыя электроннай прэзентацыі “Да духоўнасці праз кнігу” бібліятэкара аддзела бібліятэчнага маркетынгу Анастасіі Буда. Электронная прэзентацыя пазнаёміла бібліятэкараў з серыямі кніг выдавецтва  Беларускага Экзархата.

Агульнавядома, што самае свежае і новае мы знаходзім у перыядычным друку. Бібліятэкар Пашкоўскай бібліятэкі-філіяла № 7 Іна Суднік падчас агляду праваслаўных газет “Царкоўнае слова”, “Тайна душы”, “Ангелочек”, “Азы праваслаўнай веры” рэкамендавала сваім калегам выкарыстоўваць гэтыя выданні ў рабоце з дзецьмі.

Закончыўся семінар прыемным момантам: бібліятэкару Іёдскай бібліятэкі-філіяла № 22 Галіне Яблонскай быў уручаны дыплом лаўрэата І ступені за ўдзел у абласным конкурсе клубаў “Ветэран” і творчых ветэранскіх калектываў “Не старэьць душой ветэраны” ў намінацыі “Мастацкае слова”.

А. ФРОМЕРТАС,

дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *