У акцыі памяці разам з прадстаўнікамі раённага савета ветэранаў і райкама БРСМ прынялі ўдзел вучні Шаркаўшчынскай СШ №1

Молодежь

IMG_5622 (Копировать)У любой цывілізаванай краіне спакон вякоў ушаноўваецца памяць продкаў, да месцаў пахавання якіх людзі  заўсёды адносіліся з вялікай павагай. Кожнаму з нас ёсць каго памятаць, і наш абавязак утрымліваць месцы пахаванняў  сваіх родных у належным стане. Вось і ў  многіх жыхароў нашага гарадскога пасёлка на гарадскіх могілках у вёсцы Альхоўцы пахаваны сваякі, знаёмыя ці проста суседзі. Як і ў любым іншым месцы пахавання, сустракаюцца  ў Альхоўцах недагледжаныя, пакінутыя  магілы, у асноўным па прычыне таго, што займацца іх добраўпарадкаваннем ужо проста некаму, або родныя пражываюць далёка і не часта могуць наведвацца ў Шаркаўшчыну. Выправіць сітуацыю і прывесці ў парадак месцы пахаванняў ветэранаў вайны, многіх іншых былых жыхароў нашага гарадскога пасёлка дапамагаюць вучні і іх настаўнікі, прадстаўнікі некаторых грамадскіх аб’яднанняў нашага гарадскога пасёлка.

25 мая вучні 8 “Б” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 са старшынёй раённага савета ветэранаў Галінай Мікалаеўнай Філатавай і бухгалтарам раённага камітэта БРСМ Анастасіяй Дзмітрыевай прыйшлі на гарадскія могілкі і прывялі  ў парадак магілы былога ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Ігнацьевіча Комара і былога дзіцячага пісьменніка, а таксама загадчыка аддзела пісьмаў рэдакцыі раённай газеты Фамы Антонавіча Рамашкі. Такія своеасаблівыя акцыі памяці праходзяць у нашым рэгіёне не ўпершыню. І вучні многіх школ  з’яўляюцца іх актыўнымі ўдзельнікамі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_5607 (Копировать) IMG_5610 (Копировать)IMG_5633 (Копировать) IMG_5641jj (Копировать) IMG_5646gg (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *