Беларускі пісьменнік Віктар Праўдзін сустрэўся з вучнямі Радзюкоўскай базавай школы

Молодежь

З 17 па 22 кастрычніка ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Кожны дзень мы пазнавалі шмат цікавага. Гулялі ў арфаграфічныя гульні, прымалі ўдзел у клубе вясёлых і знаходлівых, малявалі прыгожыя плакаты, прысвечаныя творам і жыццёваму шляху Максіма Багдановіча.
Але самай цікавай падзеяй гэтага тыдня было наведванне нашай школы вядомым беларускім пісьменнікам, нашым земляком, Віктарам Аляксандравічам Праўдзіным. Гэта вельмі таленавіты чалавек, майстар дэтэктываў, раманаў, апавяданняў.
Віктар Аляксандравіч добры бацька і дзядуля. Ён выхаваў трох выдатных дзяцей, мае пяць унукаў.
Старонкі яго жыцця вельмі цікавыя і разнастайныя. Творчасць адыгрывае ў ёй вельмі вялікую ролю. З расказаў нашага госця мы даведаліся шмат цікавага і павучальнага. У асноўным ён расказваў нам пра сваю творчасць і яркія моманты жыцця. Гэтыя моманты нярэдка з’яўляюцца на старонках яго кніг.
У канцы расказа вучні задавалі Віктару Аляксандравічу пытанні, на якія ён ахвотна і падрабязна адказваў. Лізе Шалкоўскай і Нікіту Пундзісу ён падпісаў і падарыў кнігі, бо яны з’яўляліся самымі актыўнымі ўдзельнікамі гутаркі. Адным з пытанняў на сустрэчы было: “Колькі ж твораў выдадзены ў Віктара Праўдзіна?». На дадзены момант у яго пятнаццаць надрукаваных кніг. Мы вельмі спадзяёмся, што гэта лічба павялічыцца ў некалькі разоў.
Таксама Віктар Праўдзін быў членам журы ў спаборніцтвах паміж шостым і сёмым класамі «Жыві, квітней мая родная мова!»
Гэта сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам застанецца ў памяці кожнага вучня школы.
Вельмі хачу падзякаваць настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Марыне Іосіфаўне Губскай, бо менавіта яна арганізавала гэту незабыўную сустрэчу.
Аліна КАДУШКЕВІЧ,
вучаніца 9 класа Радзюкоўскай БШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *