Дрэвы, якія ўпрыгожаць Шаркаўшчыну. Рэпартаж з акцыі па добраўпарадкаванню гарадскога пасёлка

Актуальное

работы ў скверы ПМК-68 вяліся пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама М. В. Морхата

4 лістапада, у пятніцу, у Шаркаўшчыне праводзілася масавая акцыя ў межах добраўпарадкавання гарадскога пасёлка — пасадка дрэў. Удзел у гэтай карыснай справе прымалі прадстаўнікі арганізацый райцэнтра, а

разам з дарослымі пасадкай дрэўцаў займаліся школьнікі

таксама школьнікі. У той дзень дрэўцы высаджваліся на трох аб’ектах: у скверы ПМК-68, які замацаваны за БРСМ, каля раённай паліклінікі, дзе закладваецца новы сквер, і каля кацельнай УКП ЖКГ, побач з новымі шматпавярховікамі па вуліцы М. Горкага.

На усіх аб’ектах было шматлюдна. У скверы ПМК-68 работы вяліся пад кіраўніцтвам старшыні раённага камітэта М. В. Морхата. Як заўважыў Мечыслаў Віктаравіч, дрэвы — гэта жыццё, гэта чыстае паветра, гэта прыгажосць населенага пункта. Кіраўнік раёна лічыць, што на ўездзе ў Шаркаўшчыну з Міёрскага накірунку павінен быць прыгожы сквер. Прастаўнікамі арганізацый і моладзі была пастаўлена задача пасадзіць дрэўцы. Пасля сквер будуць даглядаць члены БРСМ. Поўным ходам ішла работа каля раённай паліклінікі, дзе медыкі і прадстаўнікі іншых арганізацый пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача УАЗ «Шаркаўшчынская ЦРБ» С. Т. Стомы займаліся пасадкай дрэўцаў.

поўным ходам ішла работа каля раённай паліклінікі

Каля кацельнай планіроўкай тэрыторыі кіраваў намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву і добраўпарадкаванню М. Г. Ясюкевіч.

Асноўнае, што ў гэты дзень было добрае, не па-восеньску цёплае і сонечнае надвор’е, якое спрыяла агульнаму працоўнаму настрою.

Вельмі важна, што тэрыторыя Шаркаўшчыны пабагацела на некалькі соцень дрэўцаў, якія вясною парадуюць маладой зелянінай.

Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *