Самы апошні развітальны званок у Лонскай дзіцячы сад-пачатковая школа

Актуальное Молодежь

IMG_5996hhhh (Копировать)30 мая ва ўсіх школах  Беларусі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню чарговага навучальнага года. І калі ў большасці школ нашага раёна апошнія званкі прагучалі для выпускнікоў, то ў Лонскай дзіцячы сад – пачатковая школа апошні званок у апошні раз празвінеў  для ўсёй школы – 9 вучняў і іх настаўнікаў (якіх вы бачыце на здымку). Школа закрываецца і ўжо ў  наступным навучальным годзе хлопчыкі і дзяўчынкі з гэтай установы адукацыі працягнуць вучобу ў Іёдскай ДС-СШ. А ў дзень свайго развітання з пачатковай школай на ўрачыстую лінейку сабраліся ўсе дзеці і іх педагогі. Шмат цёплых слоў і пажаданняў прагучала ў адрас любімых настаўнікаў і, безумоўна, саміх вучняў, для якіх Лонская дзіцячы сад-пачатковая школа назаўсёды застанецца ў сэрцы як неад’емная частка дзяцінства. Шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас усіх педагогаў выказалі бацькі, якія таксама прысутнічалі на ўрачыстасці. Падарункі маленькім першакласнікам (футбольныя мячы ад Беларускай Федэрацыі футбола і  ААТ “Белінвестбанк”  пры падтрымцы Міністэрства адукацыі РБ) уручыў галоўны рэдактар раённай газеты “Кліч Радзімы” Аляксандр Іванавіч Барыла, які прыехаў на лінейку ў пачатковую школу і пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам выдатнага настрою, вясёлага летняга адпачынку і ўсяго самага найлепшага. Напярэдадні доўгачаканых і самых працяглых летніх канікул дзеці атрымалі падарункі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч”, што ў маі гэтага года праходзіць па ўсёй краіне з мэтай папулярызацыі дзіцяча-юнацкага і масавага футбола. З завяршэннем чарговага навучальнага года ўсіх прысутных павіншавала дырэктар Лонскай дзіцячы сад-пачатковая школа Віта Тадэвушаўна Цітовіч, якая за ўдзел ў конкурсе “Сябруюць дзеці ўсёй зямлі” ўручыла дыпломы  пераможцам.

Наступіла пара развітвацца з роднай пачатковай школай, апошнімі выпускнікамі якой у гэтым годзе сталі Паша Пузырэўскі і Елізавета Мяцеліца. Разам з імі ў Іёдскай ДС-СШ у наступным навучальным годзе працягнуць вучобу і іншыя вучні школы: Ксенія Цішаловіч, Сняжана Мышко, Каця Селязнёва, Арына Даргель, Назар Ражноў, Насця Латышонак і Саша Цішаловіч. У адрас сваіх першых настаўнікаў Віты Тадэвушаўны Цітовіч (дырэктара школы), Таццяны Мікалаеўны Туронак, Дзіны Мікалаеўны Латышонак і Ніны Іванаўны Траба  хлопчыкі і дзяўчынкі выказалі свае самыя шчырыя, цёплыя і сардэчныя пажаданні. У добры шлях, вучні Лонскай дзіцячы сад-пачатковая школа!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_5943 (Копировать) IMG_5961gg (Копировать) IMG_5968 (Копировать) IMG_5985 (Копировать)IMG_6004 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *