Медалём «70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў» узнагароджаны ветэран-франтавік Фёдар Іванавіч Накоўнікаў

Актуальное

IMG_5655ggjr (Копировать)У кастрычніку 2014 года кіраўніцтвам Украіны заснавана  новая дзяржаўная ўзнагарода – медаль  “70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў”, якой узнагароджваюцца ўдзельнікі баявых дзеянняў перыяду  Вялікай Айчыннай вайны.

У ліку тых, каму прысуджана ўзнагарода —  жыхар нашага гарадскога пасёлка, ветэран-франтавік і добра вядомы ў нашым раёне чалавек, які ў далёкім 1945-м прынёс  народу перамогу, Фёдар Іванавіч Накоўнікаў.

Да таго, як яму споўнілася 18 гадоў, Фёдар Іванавіч быў прызваны ў армію з Кубані.У гады вайны  змагаўся з ворагам у саставе войскаў 2-га Украінскага фронту.  Служыў у палкавой разведцы, не раз рызыкаваў жыццём, быў паранены, пасля праходзіў службу ў танкавых войсках.

27 мая начальнік абасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, капітан Дзмітрый Фёдаравіч Жораў і старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава павіншавалі ветэрана і ўручылі яму заслужаную ўзнагароду – медаль “70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў” і адпаведнае пасведчанне за подпісам Прэзідэнта Украіны.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *