На МТФ Сасноўцы ААТ “Даватарскі” надоі павялічыліся ўдвая

Сельское хозяйство

сырадоем з абедзеннай дойкі запаўняюць бітоны Раіса Коласава і Валянціна Буйчонак
сырадоем з абедзеннай дойкі запаўняюць бітоны Раіса Коласава і Валянціна Буйчонак

На малочнатаварнай ферме Сасноўцы ААТ “Даватарскі” ўтрымліваецца 466 галоў дойнага статка. У пачатку мая, калі пачалося пашавае ўтрыманне буйной рагатай жывёлы, кароў падзялілі на два гурты. У кожным маецца па пяць аператараў машыннага даення, па тры пастухі, замацавана тэхніка.

— За май лепшых паказчыкаў сярод даярак дасягнулі Яўгенія Дарожка, Валянціна Буйчонак і Марына Клімовіч, якія надаілі 22.607, 20.404 і 19.947 кілаграмаў малака адпаведна, — кажа загадчык МТФ Сяргей Слуцкі. — Валавы надой склаў 157 тон. У сярэднім за суткі атрымоўваем каля шасці тон малака. За месяц гэты паказчык павялічыўся ў два разы. Яно і зразумела, бо вітамінныя якасныя кармы заўсёды даюць прыбаўку ў малацэ. Тройчы ў дзень на кожную карову раздаём па два кілаграмы камбікорму, маецца ў наяўнасці і соль. Якасць малака таксама даволі высокая: 80 працэнтаў яго рэалізуем класам “экстра”. У далейшым чакаем яшчэ большай прыбаўкі ў надоях, каб не страчваць высокіх пазіцый сярод астатніх малочнатаварных ферм нашага сельгаспрадпрыемства.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *