Урачыстае адкрыццё раённага турыстычнага злёту

Спорт Турызм

IMG_1415Урачыстае адкрыццё традыцыйнага раённага турыстычнага турзлёту адбылося сёння ў дзевяць гадзін раніцы на плошчы каля райвыканкама. Тут пастроіліся ўдзельнікі 13 каманд працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна. Сёлета ўпершыню на шаркаўшчынскае турыстычнае свята завітала каманда спартсменаў-аматараў з горада Даўгаўпілса (Латвія).

Старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, звяртаючыся да прыхільнікаў здаровага і актыўнага ладу жыцця, пажадаў камандам спартыўнага азарту, сумленнай барацьбы, дасягнення перамог на конкурсных этапах, пазітыву і аптымізму.

Пад гукі Дзяржаўнага гімна мінулагоднімі пераможцамі раённага турыстычнага злёту, камандай “Самародак” ААТ “Агратэхсэрвіс”, быў урачыста вынесены сцяг Рэспублікі Беларусь. Для ўшанавання светлай памяці паўшых савецкіх грамадзян у часы Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнікі каманд усклалі кветкі да помніка загінуўшым ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў воінам і партызанам.

Пасля намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў урачыста абвясціў раённы турыстычны злёт 2016 года адкрытым. З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнулася намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. А. Арэшкава. Яна агучыла трохдзённую праграму турыстычнага злёту, а таксама запрасіла жадаючых да ўдзелу ў фотаконкурсе “Лови момент”, ініцыяваным раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.

Там жа, на плошчы, адбыўся і першы конкурс на наяўнасць адзінай спартыўнай формы, дэвіза і эмблемы каманд. А затым удзельнікі спартыўнага свята, прамаршыраваўшы калонай, накіраваліся на транспарце да месца правядзення асноўных спаборніцтваў — на ўзбярэжжа ракі Мнюта каля вёскі Барсукі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1402 IMG_1403 IMG_1407 IMG_1408 IMG_1410 IMG_1412 IMG_1416 IMG_1426 IMG_1434 IMG_1435 IMG_1441 IMG_1443 IMG_1444 IMG_1445 IMG_1447 IMG_1449 IMG_1450 IMG_1452 IMG_1456 IMG_1458 IMG_1459 IMG_1461 IMG_1462 IMG_1465 IMG_1466 IMG_1467 IMG_1468 IMG_1469 IMG_1470 IMG_1471 IMG_1473 IMG_1475 IMG_1476 IMG_1477 IMG_1478 IMG_1479 IMG_1480 IMG_1484



3 комментария по теме “Урачыстае адкрыццё раённага турыстычнага злёту

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *