Вынікі працы Шаркаўшчынскага кансервава-агароднінасушыльнага завода за 10 месяцаў

Актуальное

20 лістапада, у Дзень работнікаў перапрацоўчай прамысловасці, сваё прафесійнае свята будуць адзначаць і прадстаўнікі Шаркаўшчынскага кансервава-агароднінасушыльнага завода. У  цяперашні час калектыў прадпрыемства налічвае звыш 130 чалавек, сярод іх адміністрацыя завода, спецыялісты і рабочыя. ПУП “Шаркаўшчынскі КАСЗ” нарыхтоўвае некалькі відаў сыравіны, з якой, пасля неабходнай перапрацоўкі, вырабляецца разнастайная прадукцыя, у тым ліку мясныя, мяса-раслінныя і плодаагароднінныя кансервы, віно, сушаная агародніна і садавіна. За 10 месяцаў бягучага года праз нарыхтоўчую галіну спажывецкай кааперацыі і ў насельніцтва заводам закуплена 2186 тон яблыкаў, 4 тоны чырвоных і звыш 1 тоны чорных парэчак, 5,7 тоны чарніц, амаль 20 тон журавін, 6 тон брусніц. На працягу года актыўна праводзілася нарыхтоўка агародніны. У цяперашні час прадпрыемствам закуплена 118 тон агуркоў, 68 тон чырвоных бурачкоў, 32 тоны кабачкоў, 11 тон бульбы, 113 тон капусты, 20 тон таматаў, 45 тон морквы і 13 тон цыбулі, некаторыя іншыя віды сыравіны. Аб’ём вырабленай заводам прадукцыі ў бягучым годзе складае 12 мільярдаў 443 мільёны рублёў.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *