Выпускны баль маленькіх выхаванцаў дзіцячага сада №5

Актуальное

IMG_1682Апошнім часам выпускныя балі ладзяць не толькі ў школах дзевяцікласнікі і адзінаццацікласнікі, але і сямігадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі — выхаванцы дзіцячых садоў.

Выпускныя вечары прайшлі і ў старэйшых групах дзіцячага сада № 5 гарпасёлка. Дзеці разам з педагогамі падрыхтавалі цікавую і змястоўную праграму, у якой віншавалі і выхавальнікаў, і бацькоў. Элегантныя хлопчыкі ў касцюмах і гальштуках кружыліся ў танцах з дзяўчынкамі, апранутымі ў шыкоўныя сукенкі. Павіншаваць сваіх старэйшых сяброў з заканчэннем дашкольнай установы прыйшлі выхаванцы малодшай групы. Бацькі шчодрымі словамі падзякавалі педагогам і работнікам сада за чатыры гады, праведзеныя разам з іх дзецьмі, за чуласць, увагу, дабрыню і пяшчоту, з якой яны кожную раніцу сустракалі хлопчыкаў і дзяўчынак на парозе дашкольнай установы.

Самым, бадай, хвалюючым момантам мерапрыемства стаў запуск у нябесны блакіт паветраных шарыкаў. Дзеці маркотным позіркам праводзілі іх, махалі ручкамі ўслед, нібы развітваліся са сваім маленькім дзяцінствам.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_1515 IMG_1518 IMG_1520 IMG_1522 IMG_1524 IMG_1526 IMG_1528 IMG_1530 IMG_1532 IMG_1535 IMG_1536 IMG_1540 IMG_1544 IMG_1548 IMG_1558 IMG_1561 IMG_1562 IMG_1581 IMG_1592 IMG_1595 IMG_1620 IMG_1670 IMG_1681 IMG_1683 IMG_1684



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *