Са святам вас, медыкі! Фотарэпартаж з раённай урачыстасці, прысвечанай Дню медыцынскіх работнікаў

Актуальное

IMG_8126 (Копировать)Свята, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў, сабрала ў гэту сераду лепшых прадстаўнікоў шаркаўшчынскага краю, усіх тых, хто аднойчы ў жыцці абраў для сябе  адну з самых няпростых дарог і   звязаў сваё жыццё з медыцынай. Урачыстае мерапрыемства  праходзіла ў раённым Цэнтры культуры.

З прафесійным святам работнікаў устаноў аховы здароўя раёна павіншавалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач  УЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”   Станіслаў Тадэвушавіч Стома, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Леанідавіч Грашчанка і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў медыцынскіх устаноў Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак. За высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём медыцынскага работніка многія прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя раёна атрымалі ўзнагароды. А напярэдадні святочнага мерапрыемства ў горадзе Віцебск Ганаровым знакам “За ўклад у развіццё галіновага прафсаюза” быў узнагароджаны галоўны ўрач  Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы  Станіслаў Тадэвушавіч Стома.

Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Надзея Іванаўна Пяткевіч – урач-тэрапеўт участковы;

Алена Віктараўна Арэшкава – урач-тэрапеўт участковы;

Марына Расціславаўна Якубёнак – акушэрка Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыі;

Таццяна Францаўна Ганебная – акушэрка Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана:

Ніна Леанардаўна Пінчук – працэдурная медыцынская сястра дзённага стацыянара.

Падзякай старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Наталля Пятроўна Недзведзь – намеснік галоўнага бухгалтара ЦРБ;

Галіна Ігнацьеўна Грэцкая – памочнік урача Ручайскага ФАПа.

Ганаровай граматай установы аховы здароўя  “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца” узнагароджаны:

Аляксандр Васільевіч Цішонак – урач –анестэзіёлаг-рэаніматолаг;

Карына Васільеўна Галай – урач –псіхіятр-нарколаг;

Вольга Уладзіміраўна Качан – медыцынская сястра-анестэзіст;

Таццяна Уладзіміраўна Альсевіч  — старшая медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення;

Вольга Іванаўна Аніська – фельчар-лабарант;

Алена ЛявонцьеўнаМірашнічэнка – рэнтгенлабарант;

Іна Міхайлаўна Гродзь – санітарка паліклінікі;

Ала Пятроўна Кабак – санітарка Вялікасельскага ФАПа;

Таццяна Іосіфаўна Філіпёнак – медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення;

Павел Генрыхавіч Качан – урач-хірург

За актыўнае ўзаемадзеянне і сумеснае вырашэнне пастаўленых задач Ганаровай граматай установы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца” ўзнагароджаны:

Андрэй Мечыслававіч Федуковіч – начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;

Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў – начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела ўнутраных спраў;

Васілій Васільевіч Марозаў – начальнік Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС

Грашовымі прэміямі ў памеры службовага акладу  ўзнагароджаны:

Раіса Станіславаўна Рымчонак – загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення;

Іван Вацлававіч Лаўрыновіч – загадчык хірургічнага аддзялення;

Ірына Іванаўна Вырвіч – старшая медыцынская сястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі;

Вера Іванаўна Сіняўская – старшая медыцынская сястра паліклінікі

Таццяна Генадзьеўна Александровіч – медыцынская сястра;

Наталля Дзмітрыеўна Абалевіч – фельчар зубны;

Алена Алегаўна Хаданёнак – старшая медыцынская сястра Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду;

Алена Тадэвушаўна Фёдарава – медыцынская сястра Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі;

Людміла Мікалаеўна Спецыус – загадчыца Болкалаўскага ФАПа;

Крысціна Іосіфаўна Чарняўская – загадчыца паліклінікі.

Па выніках агляду-конкурсу “Добраўпарадкаванне тэрыторыі”, які праводзіўся ва ўстанове, узнагароджаны структурныя падраздзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, якія ўвайшлі ў лік пераможцаў:

1 месца – харчаблок ЦРБ , узнагароджана медсястра-дыетолаг Святлана Уладзіміраўна Заблоцкая;

2 месца – хірургічнае аддзяленне, узнагароджана старшая медсястра Эльвіра Анатольеўна Баговіч;

3 месца – бухгалтэрыя, узнагароджана санітарка Раіса Аляксандраўна Якімовіч;

сярод структурных падраздзяленняў сельскай мясцовасці ўзнагароджаны:

1 месца – Лужкаўская бальніца сястрынскага догляду, узнагароджана яе загадчыца Антаніна Іванаўна Алексіна;

2 месца – Германавіцкая ўрачэбная амбулаторыя, узнагароджаны загадчык амбулаторыі Аляксандр Майсеевіч Стасевіч;

3 месца – Вялікасельскі фельчарска-акушэрскі пункт, узнагароджана загадчыца Таццяна Вячаславаўна Пугаўка.

За выкананне тэмпу роступлатных паслуг  Ганаровай граматай установы аховы здароўя “Шаркаўшчынская ЦРБ” узнагароджаны:

Дуната Вячаславаўна Пачкоўская – урач-стаматолаг;

Святлана Леанідаўна Магалінская і калектыў педыятрычнага аддзялення;

Іван Вацлававіч Лаўрыновіч і калектыў хірургічнага аддзялення.

У сувязі з Днём медыцынскага работніка за высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне прафесійных абавязкаў, а таксама за дасягнутыя поспехі ў рабоце па забеспячэнні  санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва  падчас урачыстасці ўзнагароды атрымалі  лепшыя прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раённага  цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Ганаровай граматай Упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана:

Валянціна Пятроўна Седзюкевіч —  ўрач-гігіеніст, загадчыца аддзела ;

Ганаровай граматай ДУ “Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” ўзнагароджана:

Алена Сяргееўна Мацкевіч — памочнік урача-эпідэміёлага;

Ганаровай граматай ДУ “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” ўзнагароджаны: Раіса Еліеўна Ананіч  — памочнік урача-паразітолага;

Анна Мамертаўна Юшкевіч — фельчар-лабарант мікрабіялагічнай лабараторыі;

Падзякамі  ДУ “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” узнагароджаны:

Таццяна Уладзіміраўна Маслоўская  —  галоўны бухгалтар;

Святлана Анатольеўна Манкевіч – памочнік урача-гігіеніста;

Алена Іванаўна Ефіменкава – памочнік урача-гігіеніста.

Са сцэны раённага цэнтра культуры на працягу некалькіх гадзін у адрас усіх медыцынскіх работнікаў раёна гучалі самыя найлепшыя віншаванні і пажаданні, а таксама шчырыя словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, шматгадовую, добрасумленную працу і ўзорнае выкананне  абавязкаў. Святочны канцэрт усім работнікам сістэмы аховы здароўя падрыхтавалі артысты раённага Цэнтра культуры.

Напярэдадні прафесійнага свята ўсім медыкам раёна жадаем  поспехаў у іх такой няпростай, высакароднай і вельмі адказнай рабоце, ад якой залежыць самае дарагое, што ёсць у чалавека, здароўе. Шчасця вам, сямейнага дабрабыту,моцнага здароўя  і ўсяго самага найлепшага!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7884 (Копировать) IMG_7898 (Копировать) IMG_7905 (Копировать) IMG_7908 (Копировать) IMG_7915 (Копировать) IMG_7950 (Копировать)
IMG_7960 (Копировать) IMG_7966 (Копировать) IMG_7978 (Копировать) IMG_7996 (Копировать) IMG_7998 (Копировать) IMG_8010 (Копировать) IMG_8018 (Копировать) IMG_8027 (Копировать) IMG_8033 (Копировать) IMG_8049 (Копировать) IMG_8055 (Копировать) IMG_8060 (Копировать) IMG_8074 (Копировать) IMG_8085 (Копировать) IMG_8093 (Копировать) IMG_8107 (Копировать) IMG_8111 (Копировать) IMG_8117 (Копировать)
IMG_8140 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *