Адзіны дзень інфармавання — “Дэнамінацыя беларускага рубля: мэты і механізмы”

Актуальное

IMG_189716 чэрвеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго асноўная тэма — “Дэнамінацыя беларускага рубля: мэты і механізмы”. Інфармацыйная група, у склад якой увайшлі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Іванаўна Малахоўская і намеснік начальніка аддзела рознічнага бізнеса ЦБП № 224 Святлана Мечыславаўна Рудак, сустрэлася з супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта.

— Рашэнне аб дэнамінацыі беларускага рубля прынята ў мэтах далейшага ўдасканальвання грашовага абароту, спрашчэння ўліку і разлікаў у краіне, падтрымання аптымальнай купюрнай будовы грашовай масы, а таксама значнага скарачэння дзяржаўных расходаў на абслугоўванне наяўнага грашовага абароту ў рэспубліцы, — паведаміў прысутным кіраўнік раёна. — Працэс дэнамінацыі носіць тэхнічны характар і не аказвае ўздзеяння на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальных валют, а таксама на фактычна складзены ўзровень інфляцыі.

С. М. Рудак растлумачыла, што з 1 ліпеня па 31 снежня бягучага года банкноты ўзору 2000 года, а таксама банкноты і манеты ўзору 2009 года будуць знаходзіцца ў паралельным абароце. З 1 ліпеня 2017 года па 31 снежня 2021 года будзе праходзіць абмен старых банкнот на новыя ў любой суме без абмежаванняў. А з 1 студзеня 2022 года банкноты ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Некаторыя тлумачэнні па пытаннях, звязаных з прыватызацыяй жылля, рамонце шматкватэрных дамоў, магчымасцях атрымання крэдытаў на будаўніцтва і капітальны рамонт дала А. І. Малахоўская. У канцы сустрэчы Мікалай Ірынархавіч Баговіч запрасіў на святкаванне 26 чэрвеня Дня моладзі ў межах штогадовага раённага фестывалю “Прыдзісненскія крыніцы” і на Яблычны Спас у Алашкі, які сёлета пройдзе 20 жніўня.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1900 IMG_1902 IMG_1906



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *