Па прагнозах сіноптыкаў, зіма нас чакае халодная

Актуальное

Гэта зіма ў Беларусі, як чакаецца, будзе халаднейшая, чым звычайна, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Прагназуецца, што сярэдняя тэмпература паветра зімой будзе на 0,5—1 градус ніжэйшая за кліматычную норму, якая складае мінус 5,5 градуса. «Так холадна ў Беларусі за пасляваенны перыяд было толькі ў 1953, 1960, 1976, 1978, 1986, 2006 гадах і мінулай зімой», — адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
Колькасць дзён з тэмпературай ніжэйшай за мінус 20 градусаў гэтай зімой чакаецца ад 10—15 дзён па паўднёвым захадзе да 19—23 дзён па паўночным усходзе рэспублікі. Паводле даных сярэдніх шматгадовых назіранняў, звычайна такія маразы ў нашай краіне размяркоўваюцца наступным чынам: ад 5—10 дзён у паўднёва-заходніх рэгіёнах да 14—19 на паўночным усходзе краіны.
Сярэдняя колькасць ападкаў у гэты зімовы сезон у Беларусі чакаецца меншая за кліматычную норму — яна складае 115 мм. За апошнія 10 гадоў дэфіцыт ападкаў адзначаўся зімой 2003, 2006 і 2008 гадоў.
Паводле папярэдніх прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, першыя два зімовыя месяцы будуць маласнежнымі, а вялікая колькасць ападкаў (вышэйшая за кліматычную норму) выпадзе ў лютым.
Зімовае надвор’е ў Беларусі чакаецца ў другой палавіне лістапада.
БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *