У Германавічах адсвяткавалі нараджэнне святога Яна Хрысціцеля

Актуальное

IMG_2064

Ужо стала добрай традыцыяй маштабна і велічна святкаваць у ноч з 23 на 24 чэрвеня нараджэнне святога Яна Хрысціцеля ў аграгарадку Германавічы. Мерапрыемства заўсёды збірае шмат гледачоў, сярод якіх не толькі католікі, але і праваслаўныя вернікі.

У пачатку ксёндз Ян Пугачоў адслужыў святую імшу ў касцёле Перамянення Пана. У сваёй пропаведзі святар, звяртаючыся да прыхаджан, заклікаў любіць бліжніх сваіх, шанаваць і паважаць старэйшых людзей, часцей наведваць храм, каб жыць з Богам у душы. Парафіяне, у сваю чаргу, павіншавалі пробашча касцёла з імянінамі, уручылі падарункі, выказалі пажаданні моцнага здароўя і доўгіх год служэння на ніве духоўнасці.

Затым вернікі ўрачыстым шэсцем рушылі са святым агнём да галоўнай пляцоўкі, дзе праходзіла асноўная частка свята. Ксёндз запаліў вогнішча, памаліўся над ім. Звяртаючыся да прысутных, Ян Пугачоў павіншаваў усіх з цудоўным святам нараджэння святога Яна Хрысціцеля, пажадаў кожнаму добрага настрою і прыемнага адпачынку. Старшыня Германавіцкага сельвыканкама Алена Рубін падзякавала ксяндзу за сумесную арганізацыю мерапрыемства, павіншавала яго з імянінамі, прыпаднесла букет кветак і падарунак.

Вядучыя мерапрыемства запрасілі на сцэну дзяўчат, якія умеюць плясці вянкі з кветак. Ахвотніц знайшлося нямала. Менавіта яны сплеценыя ў вянок валошкі, рамонкі і іншыя краскі кінулі потым у рачную гладзь, папярэдне загадаўшы сваю самую запаветную мару.

Тэатралізаваную дзею па матывах мастацкай кінастужкі “Вяселле ў Малінаўцы” гледачам паказалі самадзейныя артысты Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый. Выканаўцы галоўных роляў весялілі прысутных, праводзілі з імі гумарыстычныя конкурсы і гульні. Тэатралізацыя чаргавалася з выкананнем песень, якія спявалі і дарослыя, і маленькія дзеці.

Хтосьці пільна глядзеў канцэртную праграму, іншыя разам з дзецьмі забаўляліся на разнастайных атракцыёнах, была таксама і магчымасць добра падсілкавацца на вольным паветры за столікамі, папярэдне набыўшы харчовыя тавары, кандытарскія прысмакі ў гандлёвых кропках, якія бойка працавалі ў той вечар у Германавічах. А некаторыя назіралі за полымем вялікага вогнішча, углядаліся ў яго з жаданнем спаўнення сваіх патаемных мар і жаданняў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2025 IMG_2027 IMG_2028 IMG_2031 IMG_2037 IMG_2038 IMG_2044 IMG_2046 IMG_2052 IMG_2055 IMG_2059 IMG_2073 IMG_2075 IMG_2077 IMG_2085 IMG_2087 IMG_2090 IMG_2095 IMG_2098 IMG_2102 IMG_2104 IMG_2105 IMG_2110 IMG_2113 IMG_2115 IMG_2117 IMG_2118 IMG_2119 IMG_2122 IMG_2125 IMG_2128 IMG_2133 IMG_2137 IMG_2138 IMG_2141 IMG_2145 IMG_2146 IMG_2147 IMG_2149 IMG_2153 IMG_2158 IMG_2161 IMG_2163 IMG_2164 IMG_2168 IMG_2172 IMG_2173 IMG_2178 IMG_2181 IMG_2183



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *