Зрабі сам — дапамажы суседу. Такога прынцыпу прытрымліваюцца ў гаспадарках раёна

Сельское хозяйство

механізатар КУВСП імя Маркава Аляксандр Руткоўскі

Стаіць цудоўная, пераважна цёплая восень. Праўда, не перашкодзілі б і дожджыкі. Але так не бывае, каб ва ўсім спрыяла нам надвор’е. Дастаткова таго, што была магчымасць вяскоўцам сабраць усё вырашчанае і зрабіць зачын на будучы год. Маецца на ўвазе ўздым зябліва. Практычна ўсе гаспадаркі справіліся з пастаўленай задачай — у вызначаныя тэрміны, да 1 лістапада ўзаралі глебу. У тым ліку і КУВСП імя Маркава. У гаспадарцы ўзарана, як і планавалася, 1798 гектараў.
Значныя плошчы адведзены былі пад зяблівае ўзорванне ў КУВСП “Гарадзец”. На 4 лістапада там было ўзарана 2362 гектары глебы, што адпавядае 68 працэнтам да плана. Вось і прыехалі, так скажам, на выручку механізатары з іншых гаспадарак раёна, у тым ліку і з КУВСП імя Маркава, у прыватнасці Аляксандр Аляксандравіч Руткоўскі. Механізатар працуе на трактары МТЗ-3022. Розныя работы даводзіцца выконваць яму ў гаспадарцы — узорвае глебу, апрацоўвае яе, высявае сельгаскультуры. Да сваіх абавязкаў адносіцца з вялікай адказнасцю, бо добра ведае тэхніку, на якой працуе і тэхналагічныя працэсы, якія выконвае на зямлі. Нездарма, як вопытнага механізатара, накіравалі яго на дапамогу суседзям.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *