Маладзёжны актыў ААТ «Княж»

Актуальное

Алеся Пучынская, Яўгеній Жылко, Пётр Лагун і Таццяна Якімовіч
Алеся Пучынская, Яўгеній Жылко, Пётр Лагун і Таццяна Якімовіч

Кожны год у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. У савецкі перыяд гэта свята было Днём савецкай моладзі, а потым, пасля распаду СССР, яно неяк згубілася і прыйшло ў заняпад. І ўжо ў наш час, калі дзяржава ўсебакова падтрымлівае моладзь пра свята ўспомнілі зноў. Ролю маладога пакалення ў жыцці краіны цяжка пераацаніць. Нездарма існуе меркаванне, што там, дзе моладзь бярэ ініцыятыву ў свае рукі, — жыццё працягваецца і рухаецца наперад.

У гэтым упэўнена і спецыяліст па рабоце з моладдзю ААТ “Княж” Марына Аляксандраўна Фёдарава. Бо з прыходам у сельскую  гаспадарку маладых людзей, якіх вы бачыце на здымку, станоўчыя змены не прымусілі сябе чакаць, а рэзультатамі іх работы задаволены і калегі, і кіраўніцтва ААТ “Княж”. Акрамя гэтага, моладыя людзі з аграгарадка Германавічы не марнуюць дарэмна свой вольны час, а актыўна займаюцца спортам і рэгулярна наведваюць спартыўную залу, а некаторыя з іх яшчэ і Германавіцкі Цэнтр культуры і народных традыцый.

Ужо не першы год Алеся Пучынская працуе галоўным ветурачом ААТ “Княж”. На тэрыторыі гаспадаркі яна праводзіць усе неабходныя лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы, адказвае за санітарнае становішча малочна-таварных фермаў. Вясёлая, актыўная, ініцыятыўная і мэтанакіраваная, яна прыцягвае да сябе сваёй энергіяй і аптымізмам. Алеся — актыўная ўдзельніца многіх раённых і абласных спаборніцтваў. А яе сям’я неаднаразова прымала ўдзел у раённым конкурсе “Маладзёжны падворак”.

Яўген Жылко працуе электрыкам ААТ “Княж” і заўсёды своечасова і якасна выконвае даручаную яму работу. Дысцыплінаваны і пунктуальны малады чалавек карыстаецца аўтарытэтам і павагай у калектыве. Яўген уваходзіць у склад зборнай каманды раёна па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” і  завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. А захапленне камп’ютарамі дапамагае яму ствараць відэаролікі пра жыццё моладзі гаспадаркі.

Пётр Лагун з’яўляецца падсобным рабочым будаўнічай брыгады. Пры падвядзенні вынікаў па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі гэты малады чалавек стаў пераможцам конкурсу на лепшага маладога спартсмена і лепшага маладога ўдзельніка спартыўна-аздараўленчай секцыі ў ААТ “Княж”. Пётр захапляецца валейболам і прымае актыўны ўдзел у раённых спаборніцтвах па гэтым відзе спорту.

Таццяна Якімовіч працуе інжынерам па ахове працы. Яна старанная, адказная, мэтанакіраваная дзяўчына, якой можна даверыць любую справу. А яшчэ Таццяна — актыўная ўдзельніца многіх спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца ў ААТ “Княж”, у тым ліку і па ініцыятыве самой моладзі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *