7 лістапада ў Шаркаўшчыне па вуліцы М. Горкага былі паламаны жалезабетонныя агароджы. Злачынцамі аказаліся малышы

Актуальное

Паступіла заява ў РАУС. Міліцыянеры ўзяліся за справу — шукалі зламысніка, якому не падабаюцца дэкаратыўныя агароджы. І вось асобы “герояў” устаноўлены. Імі аказаліся вучань 3 класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 і вучань 2 класа Пялікаўскай ПШ-сада. Такім чынам дзеці забаўляліся ў апошні дзень канікул, што “паклалі” жалезабетонную агароджу.
У адносінах бацькоў складзены пратаколы — за неналежнае выхаванне дзяцей. За гэта ім пагражае штраф да 10 базавых велічынь (за паўторны падобны ўчынак — да 20 БВ). З бацькамі праведзена прафілактычная гутарка.
Дарэчы, паламаныя агароджы — не рэдкасць для райцэнтра. Найчасцей зламыснікаў знаходзяць. Ім даводзіцца выплочваць пэўныя сумы. Лепш такімі справамі не займацца. Не радуе, што кантынгент “герояў” маладзее. А адказваць за іх даводзіцца бацькам.
М. ЗУБОВІЧ,
старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *