10 лістапада праведзены семінар-вучоба кадраў прадпрыемстваў і арганізацый па рабоце са зваротамі грамадзян і вядзенні справаводства

Актуальное

Паспяховае вырашэнне шматлікіх праблем у многім залежыць ад кампетэнтнасці кадраў, да якіх вымушаны звяртацца людзі. Аўтару дадзенага матэрыялу даволі часта даводзіцца прысутнічаць на “прамых і гарачых лініях”, што праводзяцца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Э. П. Казурам, старшынёй райвыканкама М. В. Морхатам і яго намеснікамі, кіраўнікамі розных служб і ведамстваў. І заўсёды пераконваешся, што кампетэнтнасць прадстаўніка ўлады ў лічаныя хвіліны дапамагае заяўніку вырашыць наспеўшую праблему альбо атрымаць здавальняючы адказ.
Дзеля чаго зроблены такі ўступ? Адказ даволі просты, бо 10 лістапада ў малой зале райвыканкама праведзены семінар-вучоба кадраў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія зацверджаны адказнымі за работу са зваротамі грамадзян і вядзення справаводства. Як высветлілася, патрэбна даволі шмат ведаць па пытаннях нарматыўна-прававой базы Рэспублікі Беларусь, што рэгулюе парадак работы са зваротамі грамадзян.
З аналізам зваротаў жыхароў раёна на “прамую і гарачую лініі” райвыканкама выступіў перад прысутнымі галоўны спецыяліст ідэалагічнага аддзела райвыканкама Д. М. Аўласевіч. За 11 месяцаў 2011 года праведзена 10 “прамых ліній” старшыні райвыканкама. Паступіла 20 зваротаў. Усе заўвагі і прапановы абагулены і накіраваны канкрэтным выканаўцам і разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Найбольш актуальныя пытанні — забеспячэнне палівам, якасць вады, газіфікацыя, добраўпарадкаванне. Са станоўчага боку па рабоце са зваротамі грамадзян адзначаны УКП ЖКГ (Таццяна Фёдарава) і ДРБУ-131 (Алена Кашэль).
Аб асноўных парушэннях у рабоце са зваротамі грамадзян расказаў прысутным галоўны юрысконсульт упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С. А. Русачонак.
Як працаваць з нарматыўнымі дакументамі, адкуль браць неабходны даведачны матэрыял? На гэтыя пытанні прагучалі кампетэнтныя адказы загадчыцы юрыдычным сектарам райвыканкама Т. С. Шышко.
Работа па заяўнаму прынцыпу “Адно акно” — тэма выступлення загадчыцы сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб А. В. Пецюкевіч.
Цікавым і карысным было тэарэтычна-практычнае выступленне ўпраўляючай справамі райвыканкама Л. В. Дзіковіч.
Вынікі семінар-вучобы падвяла намеснік старшыні райвыканкама Г. Ф. Волах. Яна яшчэ раз падкрэсліла, што ў рабоце з людзьмі няма дробязей, яна не церпіць некампетэнтнасці і фармалізму. Да кожнага звароту неабходна адносіцца з пачуццём высокай чалавечнасці, глыбока ўнікаць у праблемы заяўнікаў, умець выслухаць, правільна аформіць неабходную дакументацыю і дапамагчы. На заканчэнне нарады ўсе адказныя кадры за работу са зваротамі грамадзян і вядзенне справаводства мелі магчымасць задаць узнікшыя пытанні і атрымалі ўзоры неабходнай дакументацыі.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *