Купалле ў Лужках (фота)

Актуальное

IYEGprguOfc6 ліпеня, увечары, на вуліцах аграгарадка Лужкі было шматлюдна. У летнім амфітэатры гучала музыка, на пляцоўках вакол яго працавалі гандлёвыя палаткі райспажыўтаварыства і індывідуальных прадпрымальнікаў, непадалёку разгарнуліся дзіцячыя атракцыёны, на стадыёне праходзіў таварыскі футбольны матч. Усе гэтыя падзеі праходзілі ў межах традыцыйнага святкавання Купалля.

Трэба сказаць, што да свята рыхтуюцца ўсе: сельскі Савет, лясніцтва, жыллёва-камунальная гаспадарка, адміністрацыя сельгаспрадпрыемства КУВСП “Гарадзец”, работнікі культуры дзейнічаюць дружна, адказна і грунтоўна, праяўляючы  ініцыятыву і аператыўнасць. У выніку — прыведзена ў належны стан тэрыторыя летняй сцэнічнай пляцоўкі, падрыхтавана купальскае вогнішча, забяспечаны гандаль харчовымі таварамі, святочнымі сувенірамі. Усё, як звычайна, добра прадумана і ўвасоблена ў рэальнасць.

Рыхтуючы купальскае гулянне мясцовыя работнікі культуры вырашылі амаль адразу: трэба стварыць казачны настрой, атмасферу чароўных пераўвасабленняў, каб ад душы павесяліць народ.

Святочная праграма пачалася з выступлення старшыні  Лужкаўскага сельсавета Таццяны Мікалаеўны Краснадубскай. Прагучалі шчырыя віншаванні ў адрас доўгажыхароў аграгарадка, якія святкуюць сёлета юбілеі. Гэта Тамара Юльянаўна Сарокіна, Яўгенія Сямёнаўна Заблоцкая, Марыя Іванаўна Асіпёнак, Фёдар Пятровіч Бачкоўскі, Яўгенія Стэфанаўна Ермаловіч, Леаніла Сямёнаўна Жугер, Антон Аляксандравіч Латаноўскі, Ганна Станіславаўна Кулеш, Вера Іванаўна Мірончык. Адметнай датай  ў  жыцці сям’і Івана Іосіфававіча і Ады Іосіфаўны Івашкевічаў стала брыльянтавае вяселле. Таццяна Мікалаеўна з прыемнасцю адзначыла, што з’яўляюцца ў Лужках і новыя жыхары: за 6 месяцаў нарадзіліся 4 маленькія жыхары. Яна выказала словы ўдзячнасці сям’і Ігара Аркадзьевіча і Ларысы Паўлаўны Садоўскіх, чыімі клопатамі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населенага пункта. Па іх ініцыятыве ўзведзены праваслаўны крыж у цэнтры вёскі, ліквідавана не адна несанкцыянаваная звалка, праводзіцца штогод азеляненне.

Пасля афіцыйнай часткі гледачоў закружыла казачная феерыя тэатралізаванага прадстаўлення “Прыгоды ў Купальскую ноч”. На сцэне з’явіліся тры нячысцікі, якія хацелі схаваць папараць-кветку ад Купалінкі і Янкі, разлучыць закаханых, каб яны ніколі не зведалі шчасця. Але сапраўднае каханне непадуладна ніякім чарам. Працягам святочнай дзеі стаў канцэрт “А на Купала сонца ўсходзіць рана”. Пад шчырыя апладысменты гледачоў плылі над ракой Мнютай меладычныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў, ствараючы ўзнёслы, лірычны настрой.

Бліжэй да апоўначы на стадыёне яркай птушкай узнялося купальскае вогнішча. Доўгія языкі полымя віліся ў вышыню, асвячалі наваколле, як бы ўказваючы дарогу прысутным да чароўнай папараць-кветкі, якую заўсёды шукаюць у купальскую ноч. Вакол вогнішча, канечне ж, вадзілі карагоды, спявалі песні.

Гулянне працягвалася пакуль не сціхлі апошнія гукі святочнай дыскатэкі. І хоць, напэўна, нікому не ўдалося ў гэтую незвычайную чароўную ноч знайсці запаветную кветку шчасця, усё ж кожны прынёс дадому маленькую іскру купальскага вогнішча як напамін пра мора станоўчых эмоцый, бадзёрасці і добрага настрою — сапраўднага купальскага шчасця.

Таццяна ГУГАЛІНСКАЯ,

студэнтка філалагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава.

9T72NCEPIHU AfsOhDYNi0g AQPGd3PIbAo bE0eiNTSk5Q e90HNCJfRBM gIfCK0cS85c HrGLH7VSvUc hxAfc4XM9K8 ipqdTrPQrS8 itYtXbnuRa4 IUNvoYXrvAc kyJs0uRdFZc -KZ7Bwp1VGs

0d7QmOO85nU lObSRKinvXU lpKEDfuoNcQ pKSFpRCCMjs qfjHFqDODd4 Vl2oJvnRSQ0 vQhA_6QyJqY xowB_BXuv-o xpaSV736CGs zIjgTPJVWCo



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *